Гуджара́тцы (гуджараці ગુજરાતી) — народ у Індыі, асноўнае насельніцтва Гуджарата і сумежных раёнаў Пакістана. У выніку эміграцыі буйныя абшчыны гуджаратцаў таксама склаліся ў Вялікабрытаніі, ЗША, ПАР, Канадзе. Агульная колькасць — каля 70 млн чал.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Гуджаратцы
(ગુજરાતી)
Thumb
Жанчына ў традыцыйным строі з Саўраштры
Агульная колькасць каля 70 млн
Рэгіёны пражывання Індыя, Пакістан
Мова гуджараці
Рэлігія індуізм, іслам, джайнізм
Блізкія этнічныя групы сінгалы, раджастханцы, сіндхі, пенджабцы, бхілы, колі
Закрыць

Гістарычныя адрозненні

Гуджаратцы не з’яўляюцца цалкам адзіным народам, а хутчэй прадстаўляюць этналінгвістычную групу, якая падзяляецца на мноства этнарэгіянальных, этнарэлігійных і этнакаставых супольнасцяў. Асабліва вылучаюцца насельнікі Саўраштры, рэгіёна на поўдні Гуджарата, дзе да сяр. XX ст. існавала мноства малых дзяржаў, а таксама сідхі, якія маюць афрыканскае паходжанне. Аднак пры гэтым ўсе яны карыстаюцца адзінай мовай гуджараці.

Сучасныя гуджаратцы — нашчадкі розных этнічных, пераважна арыйскіх супольнасцяў, якія перасяляліся ў Гуджарат з 2 тысячагоддзя да н. э. Яны асімілявалі мясцовыя групы насельніцтва, якое пражывала на паўднёвым захадзе Індыі з часоў Індскай цывілізацыі. У сярэднявеччы з’явіліся выхадцы з Аравіі, Афрыкі і Ірана. Генетычныя даследаванні паказваюць, што больш за траціну гуджаратцаў маюць продкаў у Заходняй Азіі, а астатнія — на поўначы Індыі і Пакістана[1].

Назвы «Гуджарат» і «гуджаратцы» паходзіць ад назвы гуджараў, качавога народа, які з’явіўся на паўночным захадзе сучаснай Індыі і паўднёвым усходзе Пакістана ў IV — VII стст. н. э. і стварыў тут сваю дзяржаву[2]. У XI ст. у гэты рэгіён пранікае іслам. Частка гуджараў захавала індуізм у якасці асноўнай рэлігіі і ператварылася ў касту кшатрыяў (гл. Каста), астатнія сталі мусульманамі і працягвалі традыцыйны паўкачавы вобраз жыцця. Качэўнікі-гуджары і ў нашы дні насяляюць паўночны захад Індыі, Пакістан і Афганістан. У гарадах захаваліся буйныя групы немусульманскага насельніцтва, якое займалася ліхвярствам, гандлем, рознымі рамёствамі.

Істотныя адрозненні паміж супольнасцямі гуджаратцаў асабліва ярка выявіліся ў XX ст., калі адзін гуджарацец Махатма Гандзі стаў заснавальнікам Індыйскай дзяржавы, а другі гуджарацец Мухамед Алі Джына — Пакістана. Сутыкненні паміж індусамі і мусульманамі ў сярядзіне XX ст. у Гуджараце мелі вельмі востры характар.

Асаблівасці культуры

Розныя групы гуджаратцаў вядуць розны лад жыцця. Сярод іх ёсць тыя, хто займаюцца пераважна земляробствам, паўкачавой жывёлагадоўляй і ловам рыбы. Як у Індыі, так і ў Пакістане захоўваюцца многія перажыткі феадальнага ладу, асабліва сярод вяскоўцаў, якія часцяком не маюць права на валоданне зямлёй і за яе карыстанне адплачваюцца часткай ураджая. Таксама здаўна існуюць гарадскія супольнасці гандляроў, рамеснікаў і ліхвяроў.

Сярод іншых індыйцаў гуджаратцы асабліва вылучаюцца захаваннем традыцый у вопратцы, асабліва сярод жанчын, яркімі ўпрыгожваннямі, у тым ліку прыроднай касметыкай. Гэта асабліва заўважна сярод жыхароў Саўраштры.

Кулінарныя традыцыі залежаць ад рэлігіі і заняткаў. Так, большасць індуістаў і джайнаў — строгія вегетарыянцы. Мясцовая кухня адрозніваецца рознымі варыянтамі прыгатавання хлеба і закусак. Але найбольш распаўсюджаная страва хічдзі ўяўляе сабою вараны рыс з бабовымі.

Мова

Мова гуджаратцаў адносіцца да індаарыйскай групы індаеўрапейскай сям’і моў.

Рэлігія

Большасць гуджаратцаў Індыі — індуісты, але важную ролю адыгрываюць таксама абшчыны мусульман і джайнаў. Гуджаратцы Пакістана спавядаюць іслам.

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.