From Wikipedia, the free encyclopedia
Далёкаўсхо́дні фронт (ДУФ) — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне савецкіх войскаў на Далёкім Усходзе. Да 1941 года колькасць фронту дасягала 500 тыс. чалавек[1], а ў 1945 годзе — 1.7 млн., на ўзбраенні якіх налічвалася звыш 5 тыс. танкаў і 5 тыс. самалётаў. Пад канец вайны фронт складаўся з 15 армій і Ціхаакіянскага флоту[2]. Камандаванне фронтам ажыццяўляў маршал.
Далёкаўсходні фронт | |
---|---|
Гады існавання |
28 чэрвеня 1938 — 4 верасня 1938 1 ліпеня 1940 — 5 жніўня 1945 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі фронту |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб'яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Васіль Канстанцінавіч Блюхер |
Створаны па загадзе НКА СССР ад 28 чэрвеня 1938 года (у адпаведнасці з пастановай Галоўнага ваенна савета РСЧА ад 8 чэрвеня 1938) на базе Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі (АЧДУА) і называўся Чырванасцяжным Далёкаўсходнім фронтам. У склад фронту ўвайшлі 1-я і 2-я арміі, а таксама Хабараўская група войскаў.
Войскі фронту прымалі ўдзел у канфлікт каля возера Хасан ў ліпені — жніўні 1938 года.
Камандуючыя:
Член Ваеннага Савета:
Начальнік штаба:
Упраўленне фронту было зноў створана 1 ліпеня 1940 года на базе ўпраўлення франтавой (Чыцінскай) групы войскаў з падначаленнем яму 1-й і 2-й Асобных Чырвонасцяжных армій, 15-й арміі, а таксама Паўночнай армейскай групы[3]. У аператыўным падпарадкаванні знаходзіліся Ціхаакіянскі флот і Чырванасцяжная Амурская флатылія. Штаб фронту — Хабараўск.
У чэрвені 1941 года ў склад фронту былі таксама ўключаны зноў сфарміраваныя 25-я і 35-я арміі. У жніўні 1942 года на аснове ВПС агульнавайсковых армій былі сфарміраваны 9-я і 10-я паветраныя арміі. У ліпені 1943 года ў складзе фронту на базе Асобага стралковага корпуса (Сахалін) была сфарміравана 16-я армія.
19 сакавіка 1945 года Дырэктывай Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання частка войскаў фронту (1-я Чырвонасцяжная, 25-я і 35-я арміі, 9-я паветраная армія, 10-ы механізіраваны корпус) былі вылучаныя ў Прыморскую групу войскаў (з жніўня 1945 года — 1-ы Далёкаўсходні фронт).
5 жніўня 1945 года перайменаваны ў 2-гі Далёкаўсходні фронт.
Камандуючыя:
Члены Ваеннага Савета:
Начальнікі штаба:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.