From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Рашуо́рт Джэ́ліка, 1-ы граф Джэліка (англ.: John Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe; 5 снежня 1859, Саўтгемптан — 20 лістапада 1935, Лондан) — брытанскі адмірал флоту (1919) часоў Першай сусветнай вайны, рыцар Вялікага крыжа ордэна Лазні і Каралеўскага Віктарыянскага ордэна, член Ордэна Заслуг, генерал-губернатар Новай Зеландыі.
Джон Рашуорт Джэліка | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
англ.: John Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe | ||||||
Дата нараджэння | 5 снежня 1859[1][2][…] | |||||
Месца нараджэння |
|
|||||
Дата смерці | 20 лістапада 1935[3][1][…] (75 гадоў) | |||||
Месца смерці | ||||||
Месца пахавання | ||||||
Бацька | John Jellicoe[d][5] | |||||
Маці | Lucy Keele[d][5] | |||||
Жонка | Florence Jellicoe[d][6] | |||||
Дзеці | George Jellicoe, 2nd Earl Jellicoe[d], Lady Gwendoline Jellicoe[d], Agnes Jellicoe[d], Lady Myrtle Jellicoe[d], Lady Norah Jellicoe[d] і Lady Prudence Jellicoe[d] | |||||
Грамадзянства | ||||||
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі | |||||
Званне | адмірал-флоту[d][7] | |||||
Камандаваў | Гранд-Фліт | |||||
Бітвы/войны | ||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 15 ліпеня 1872 года служыў у каралеўскіх ВМС, паступіўшы кадэтам на навучальны карабель HMS Britannia[8]. Сапраўдная служба пачалася падчас Егіпецкай вайны 1882 года. З 1888 года служыў у Адміралцействе.
Джэліка паказаў сябе разумным афіцэрам, ён быў папулярны сярод экіпажа і клапаціўся аб дабрабыце і баявым духу сваіх матросаў. У 1888—1891 гадах выконваючы пасаду памочніка дырэктара дэпартамента марской артылерыі.
У 1891 годзе ён быў падвышаны ў званні да камандэра і быў прызначаны на браняносец «Вікторыя», на якім служыў, пакуль той не затануў у 1893 годзе. У 1900 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Баксёрскага паўстання ў Кітаі, удзельнічаў у Пекінскай экспедыцыі. З лютага 1902 года па жнівень 1904 года быў памочнікам кантралёра флоту.
З 1 лютага 1905 года па жнівень 1907 года Джэліка быў дырэктарам дэпартамента марской артылерыі і тарпед, у 1907—1908 — контр-адміралам Атлантычнага флоту, у 1908—1910 займаў пасаду кантралёра флоту і Трэцяга марскога лорда, дамагаючыся сродкаў для мадэрнізацыі флоту і падтрымліваючы распрацоўку новых праектаў дрэдноўтаў і падводных лодак. У 1911 годзе Джэліка стаў намеснікам Джорджа Калагэна, які камандаваў Флотам метраполіі Вялікабрытаніі; у 1912—1914 быў Другім лордам Адміралцейства; у 1914, з пачаткам Першай сусветнай вайны, узначаліў Гранд-Фліт.
Джэліка камандаваў брытанскім флотам ў Ютландскай марской бітве 31 мая—1 чэрвеня 1916 года. 24 чэрвеня 1916 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам св. Георгія 3-й ступені.
4 снежня 1916 года стаў Першым марскім лордам і займаў гэтую пасаду больш за год, аж да 24 снежня 1917 года.
У 1918 годзе атрымаў тытул віконта і з верасня 1920 года па лістапад 1924 года быў генерал-губернатарам Новай Зеландыі; вярнуўшыся ў Англію ў чэрвені 1925 года, атрымаў тытул графа; у 1928—1932 прэзідэнт Брытанскага легіёну.
Напісаў мемуары: «Вялікі флот у 1914—1916: стварэнне, развіццё і дзейнасць» (1920), «Крызіс марской вайны» (1920), «Падводная небяспека» (1934).
21 кастрычніка 1949 года Джэліку і Дэвіду Біці былі адкрыты помнікі на Трафальгарскай плошчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.