From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзьёрдзь Лі́геці (венг.: Ligeti György Sándor; 28 мая 1923, г. Дзічосентмартан, Румынія — 12 чэрвеня 2006, Вена, Аўстрыя) — венгерскі кампазітар, музыказнавец; прадстаўнік заходне-еўрапейскага музычнага авангарда. Шырокай публіцы ён стаў вядомы дзякуючы выкарыстанню яго музыкі ў фільме Стэнлі Кубрыка «Касмічная адысея 2001 года».
Скончыў у 1949 годзе Вышэйшую музычную школу ў Будапешце, выкладаў у ёй, з 1950 прафесар. У 1956 і з пачатку 1980-х гг. у Вене.
У галіне электроннай музыкі распрацаваў уласную тэхніку статычнай санорнай кампазіцыі, заснаваную на мікразмяненнях у цэлым нерухомага гукавога масіву («Уяўленні», 1959; «Атмасферы», 1961, для аркестра), спалучаў санорную статыку з дынамічнымі «выбухамі» («Рэквіем», 1965; «Мелодыі» для аркестра, 1971). Некаторыя вакальныя творы звязаны з тэатррам абсурду («Прыгоды», 1962; «Новыя прыгоды», 1965). У творах апошніх гадоў рысы неарамантызму. Аўтар оперы «Вялікі мярцвяк» (1978), твораў «Гадзіны і воблакі» для хору і аркестра (1973), «Далёкае» для аркестра (1967), «Разгалінаванні» (1969) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.