From Wikipedia, the free encyclopedia
Жуль Верн (фр.: Jules Verne; 8 лютага 1828 — 24 сакавіка 1905) — французскі пісьменнік-фантаст.
Жуль Верн | |
---|---|
Jules Verne | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Jules Gabriel Verne |
Дата нараджэння | 8 лютага 1828[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1905[2][5][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pierre Gabriel Verne[d][7] |
Маці | Sophie Allotte de La Fuye[d][7] |
Жонка | Honorine du Fraysne de Viane[d] |
Дзеці | Michel Verne[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1850—1905 |
Жанр | Навуковая фантастыка, прыгоды, навукова-папулярная літаратура, даследаванні ў вобласці геаграфічных адкрыццяў |
Мова твораў | французская[8] |
Дэбют | «Пяць тыдняў на паветраным шары» |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Мантыёнаўская прэмія[d] (1867, 1872) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Жуль Верн быў адным з вынаходнікаў і стваральнікаў новага літаратурнага жанру — навуковай фантастыкі. Сам сябе Жуль Верн лічыў аўтарам «навукова-павучальных раманаў», ён казаў, што ўважлівы чытач даведваецца шмат чаго пра фаўну, флору, геаграфію і гісторыю ў час падарожжаў па розных краінах і мясцінах. Часам цэлыя раздзелы яго раманаў прысвечаны інфарматыўным экскурсам, як напрыклад першы раздзел «Гандаль рабамі» у другой частцы «Афрыка» рамана «Пятнаццацігадовы капітан».
Шматлікія вынаходствы аўтара — не прадукты фантазіі, а дасканала даследаваныя Жуль Вернам магчымасці. Некаторыя транспартныя сродкі з яго твораў праз некаторы час сталі рэчаіснасцю. Некаторыя з іх былі ўжо на самай справе пабудаваны, да таго як Верн апісаў іх, але заставаліся малавядомымі — сам Верн паведамляў, што падводныя лодкі будавалі італьянцы за 60 гадоў да напісання капітана Нэма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.