адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
За́балацкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заслонаўка.
Забалацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заслонаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 380 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Веравайшанскі (Забалацкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Веравойша (Горная Веравойша). У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Машкоўскага сельсавета перададзена вёска Арлоўшчына[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Даўжаніцы, Падгайшчына і Стар)[2]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзена вёска Дачная[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Веравайшанскага сельсавета 17 населеных пунктаў[4]. 15 мая 1981 года ў склад сельсавета перададзены: з Малотынскага сельсавета — вёска Грабянёва, з Ліпкаўскага сельсавета — вёска Татарск[5]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Забалацкі[6]. 16 лютага 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заслонаўка.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2848 чалавек[7], з іх 91,8 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2380 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.