былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Засце́нак[1] (трансліт.: Zascienak, руск.: Застенок) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавета.
Пасёлак
Засценак
|
У крыніцы, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, сказана, што сяло Абухаўшчына і хутар Засценак належалі панам Абуховічам, «но ныне у Яна Оскирки по декрету[upper-alpha 1]»[2].
У 1845 годзе ў маёнтку Засценак пачала працаваць вінакурня[3]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 10 жыхароў двара Засценак былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі[4].
У парэформенны перыяд Засценак належаў да Юравіцкай воласці. На 1866 год 7 жыхароў двара Засценак названыя парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[5]. У 1876 годзе прыкладна з 1800 дзесяцін угоддзяў на ворыва прыпадала ўсяго 12 дз.; на адкорме стаяла больш як 40 галоў жывёлы[6]. Паводле спісу землеўладальнікаў Мінскай губерні, у 1889 годзе двор Засценак з 1795 дзесяцінамі ўгоддзяў належаў Альфрэду, сыну Каятана, Абуховічу[7]. У 1903 годзе вінакурня ў Засценку таго ж уладальніка сіламі 8 рабочых мела гадавую вытворчасць спірту на 12 400 рублёў, перарабляла 31 050 пудоў бульбы на 5 782 рублі, зялёнага соладу 2 250 пудоў[3].
На 1909 год у аднадворным фальварку Засценак Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета было 16 жыхароў[8]. У даведніку 1910 года сказана, што вінакурня ў Засценку Альфрэда Абуховіча заснаваная ў 1868 годзе[upper-alpha 2], спірту сіламі 7 рабочых вырабляла 12 000 вёдраў на 8 000 руб.[9] На 1912 год дадалася яшчэ звестка пра конны рухавік ды гадавы аб'ём на 11 110 руб.[10]
Згодна з матэрыяламі скразнога абследавання прыватнаўласніцкіх гаспадарак Юравіцкай воласці, у 1916 годзе маёнткам Засценак, гаспадарча звязаным з яго ж фальваркам Абухаўшчына, валодаў Станіслаў, сын Альфрэда[upper-alpha 3], Абуховіч. Сям'я гаспадара складалася з 9 чалавек – 3 мужчын (усе работнікі)[upper-alpha 5], 6 жанчын (3 работніцы). 1 мужчына на службе, 6 мужчын-работнікаў, з якіх 1 бежанец (вайна), 12 жанчын, з іх 4 работніцы. Усяго ў фальварку – 28 чалавек[11].
У 1917 годзе – 3 двары, 20 жыхароў, 153 дзесяціны зямлі. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. засценак у складзе Юравіцкай воласці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[12].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Юравіцкая воласць Рэчыцкага павета ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Пры землеўпарадкаванні былога маёнтка ў 1920-я гады былі створаны сад Засценак і аднайменны саўгас.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года хутар Засценак з 6 гаспадаркамі і 30 жыхарамі — у Глінішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі, 10 лістапада 1927 года — у Алексіцкім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года Засценак у складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Засценку было 20 двароў з 79 жыхарамі. У вайну акупанты спалілі пасёлак[13].
З 8 студзеня 1954 года Засценак — у складзе Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў пасёлку 92, у 1970 годзе — 53 жыхары.
Ліквідаваны 20 верасня 2011 года[14].
Обухович Вацлав Альфре[дович] (1892) Дата рождения: 1892 г. Место рождения: с. Острогляды[upper-alpha 4], Микуличская волость, Речицкий уезд, Минская губерния. Пол: мужчина. Национальность: поляк. Образование: низшее. Место проживания: Брестская обл., Кобринский, Шеметовка. Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 24.02.40, Плесецкий р-н, Островский. Осв. со спецпоселения по амнистии 05.09.1941. Источники данных: БД "Жертвы политического террора в СССР". База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.