вобласць РСФСР у 1929—1937 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя вобласць з цэнтрам у Смаленску была ўтворана 1 кастрычніка 1929 года на падставе Пастановы Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР ад 14 студзеня 1929 года № 116 «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння»[1].
Заходняя вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Краіна | СССР | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у | РСФСР | ||||
Уключае |
да 1930 — 8 акруг да 1935 — 124 раёны да 1937 — 104 раёны |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Смаленск | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бранск, Бежыца, Ржэў, Рослаўль, Клінцы, Вялікія Лукі, Вязьма | ||||
Дата ўтварэння | 1 кастрычніка 1929 | ||||
Дата скасавання | 27 верасня 1937 | ||||
Першы сакратар абкама УКП(б) |
І. П. Румянцаў (1929—1937) Д. С. Каротчанка (1937) |
||||
Старшыня аблвыканкама |
І. С. Шэлехес (1929—1933) Р. Д. Ракітаў (1933—1937) А. Л. Шыльман (1937) К. І. Бідзінскі (1937) |
||||
Афіцыйная мова | руская | ||||
Насельніцтва (1931) | 6 731 200 | ||||
Шчыльнасць | 41,3 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | рускія (95,3 %), украінцы (2,1 %) | ||||
Плошча | 162 966 км² | ||||
|
Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у склад якой увайшлі тэрыторыі Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і Тысяцкай і Боркаўскай валасцей Наваторжскага павета Цвярской губерні[2].
Паводле пастановы УЦВК ад 17 чэрвеня 1929 года Заходняя вобласць была падзелена на восем акруг з раённым падзелам[1]. У кожнай акрузе зацверджаны склад раёнаў і іх цэнтраў. Першапачаткова вобласць была падзелена на 8 акруг: Бранскую, Велікалуцкую, Вяземскую, Клінцоўскую, Ржэўскую, Рослаўльскую, Смаленскую (Ярцаўскую) і Сухініцкую.
У чэрвені 1930 года падзел на акругі быў скасаваны, а к 1 студзеня 1931 года ў вобласці мелася 109 раёнаў, у якія ўваходзілі 3504 сельсаветы, 45 гарадоў, у тым ліку самастойных адміністрацыйна-гаспадарчых адзінак — 3 (Смаленск, 86 480 чал. на 1 студзеня 1931 года, з падпарадкаванымі сельсаветамі — 92 087 чал., Бежыца — 44 594 чал., Бранск — 47 649 чал., з падпарадкаванымі сельсаветамі — 50 117 чал.), рабочых пасёлкаў — 20, сельскіх населеных пунктаў — 54 956. Буйнымі населенымі пунктамі былі таксама:
29 студзеня 1935 года раёны былых Ржэўскай і Велікалуцкай акруг увайшлі ў склад Калінінскай вобласці.
Пастановай ЦВК СССР № 300 ад 27 верасня 1937 года Заходняя вобласць была скасавана. З яе складу, а таксама з утворанай у 1934 годзе Курскай вобласці былі вылучаны Смаленская і Арлоўская вобласці, пры гэтым зменены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Курскай вобласці.
15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Смаленскай і Арлоўскай абласцей[3].
Назва | Цэнтр | Гады існавання |
---|---|---|
Бранская | Бранск | 1929—1930 |
Велікалуцкая | Вялікія Лукі | 1929—1930 |
Вяземская | Вязьма | 1929—1930 |
Клінцоўская | Клінцы | 1929—1930 |
Ржэўская | Ржэў | 1929—1930 |
Рослаўльская | Рослаўль | 1929—1930 |
Смаленская | Смаленск | 1929—1930 |
Сухініцкая | Сухінічы | 1929—1930 |
Ярцаўская | Ярцава | 1930 |
Пераважная большасць насельніцтва Заходняй вобласці хутчэй за ўсё адносілася да праваслаўя. Нават нягледзячы на антыцаркоўную палітыку Савецкай улады на пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці была 1631 царква (у тым ліку 1041 царква належала Рускай праваслаўнай царкве, а 525 цэркваў — абнаўленцам)[4]. Таксама ў вобласці была невялікая колькасць пратэстантаў, галоўным чынам баптыстаў і евангельскіх хрысціян. На пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці было 4495 евангельскіх хрысціян, 2765 баптыстаў, 250 пяцідзесятнікаў[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.