From Wikipedia, the free encyclopedia
Камандарм 2-га рангу — персанальнае воінскае званне вышэйшага каманднага і начальніцкага складу ў РСЧА.
Назва воінскага звання ўтворана ад скарачэння назвы воінскай пасады «камандуючы арміяй» з даданнем рангу. Вышэй за званне камкор, ніжэй за званне камандарма 1-га рангу.
Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.10.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».
Фактычна скасавана з увядзеннем генеральскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі» і наступным прысваеннем усім военачальнікам, якія мелі званне камандарма 2-га рангу, генеральскіх званняў Пастановай СНК СССР ад 04.06.1940.
Від УС, Род войскаў (службаў), Орган кіравання | Адпаведнае званне / пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Камісар дзяржаўнай бяспекі 2-га рангу[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года (ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) Дырэктар міліцыі |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Флагман флоту 2-га рангу |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | Армінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | Інжынер-флагман флоту |
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў | Армейскі камісар 2-га рангу |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | Армінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | Армваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | Армурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | Армветурач |
Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.
Знакі адрознення камандарма 2-га рангу — чатыры ромбы ў пятліцах і чатыры кроквы (шэўроны) на рукавах[2] і іншыя.
Пры ўвядзенні гэтага воінскага звання ў 1935 годзе яно было прысвоена 10 ваенным камандзірам і начальнікам. Праз тры гады ўсе яны былі расстраляныя.
У канцы 1930-х гадоў у сувязі з ростам колькасці фарміраванняў РСЧА вырасла і колькасць камандармаў 2-га рангу (21 чалавек да чэрвеня 1940 года). Пры ўвядзенні генеральскіх званняў у 1940 годзе большасць камандармаў 2-га рангу (12 чалавек) атрымала званні генерал-лейтэнантаў, некаторыя — і больш высокія званні (7 — генерал-палкоўнікі і 2 — генералы арміі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.