Генерал арміі (СССР)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генерал арміі — персанальнае воінскае званне ва Узброеных Сілах СССР, ніжэй за воінскае званне Маршал Савецкага Саюза і вышэй за званне генерал-палкоўнік.

Хуткія факты Генерал арміі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя звання

Воінскае званне «генерал арміі» стала вышэйшым з чатырох генеральскіх званняў, уведзеных у Чырвонай Арміі 7 мая 1940 года. Яго не існавала ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Першымі генераламі арміі сталі камкор Г. К. Жукаў, камандармы 2-га рангу К. А. Мерацкоў і І. У. Цюленеў; да пачатку войны да іх дадаліся генерал-палкоўнікі І. Р. Апанасенка (камандуючы Далёкаўсходнім фронтам) і Д. Р. Паўлаў (камандуючы войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі). Як і званне Маршала Савецкага Саюза, званне генерала арміі не прысвойвалася нікому ад пачатку вайны аж да студзеня 1943 года, калі новыя знакі адрознення па гэтым воінскім званні — пагоны з чатырма зоркамі — атрымаў А. М. Васілеўскі. У далейшым званне генерала арміі да заканчэння вайны было прысвоена яшчэ 18 военачальнікам. 10 военачальнікаў, якія атрымалі падчас Вялікай Айчыннай званне генерала арміі, сталі пасля Маршаламі Савецкага Саюза (з іх шасцёра — яшчэ ў час вайны). Сярод генералаў арміі — такія праслаўленыя палкаводцы, як загінулыя на вайне М. Ф. Ватуцін і І. Д. Чарняхоўскі, а таксама начальнік Генштаба, кавалер ордэна «Перамога» А. І. Антонаў.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны генералы арміі звычайна камандавалі франтамі, Г. К. Жукаў недоўгачасовы час быў галоўнакамандуючым Заходнім стратэгічным кірунакам. І. Р. Апанасенка і К. А. Мерацкоў нядоўгі час займалі пасады намеснікаў камандуючых франтамі (Варонежскага і Заходняга адпаведна), а К. А. Мерацкоў, акрамя таго, камандаваў 33-й арміяй Заходняга фронту.

У завяршальны перыяд вайны генералы арміі займалі, за некаторым выключэннем, пасады намеснікаў камандуючых франтамі (выключэнні — І. Я. Пятроў, прызначаны ў сакавіку 1945 года начальнікам штаба 1-га Украінскага фронту, а таксама генералы арміі А. І. Яроменка і М. А. Пуркаеў, якія скончылі вайну на пасадзе камандуючых франтамі).

Пасля скасавання званняў ваенна-палітычнага складу (1942) і спецыяльных званняў дзяржбяспекі (1945) асобы вышэйшага складу ў іх атрымалі генеральскія званні. Першым генералам арміі-палітпрацаўніком (дакладней, членам ваеннага савета) стаў у 1944 годзе М. А. Булганін; у ліпені 1945 года генералам арміі стаў камісар дзяржаўнай бяспекі 1 рангу У. М. Мяркулаў.

Пасля вайны, і асабліва з пачатку 1970-х гадоў, званне генерала арміі нярэдка прысвойваецца ўжо не за асаблівыя заслугі, як у гады вайны, а па факце знаходжання на пэўнай пасадзе. Так, прысваенне воінскага звання генерала арміі ішло за прызначэннем на наступныя пасады ва Узброеных Сілах СССР, а таксама ў МУС СССР і КДБ СССР:

Акрамя таго, з 1970-х гадоў становіцца звычайным прысваенне гэтага звання палітпрацаўнікам і супрацоўнікам органаў дзяржаўнай бяспекі (раней такія прыклады былі адзінкавымі). Названыя прычыны прыводзяць да росту колькасці асоб, якія атрымліваюць гэта званне ў мірны час: калі з 1950 па 1969 год званне генерала арміі атрымалі толькі 39 чалавек, то з 1970 па 1991 — ужо 64. Пачынаючы з 1967 года ўжо не абыходзіцца ніводнага года без прысваення звання генерала арміі. Трохі павялічваецца сярэдні ўзрост генералаў арміі (на час прысваення) — з 57 гадоў (1950—1960-я) да 59 гадоў (1970—1980-я).

Усяго званне «генерал арміі» за 1940—1991 гады было прысвоена 133 военачальнікам, большая частка якіх займала камандныя пасады, значная колькасць — таксама штабныя і тылавыя. З іх 31 военачальніку пасля было прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза, а яшчэ аднаму — У. Ф. Талубка — званне Галоўнага маршала артылерыі. Самым маладым генералам арміі быў І. Д. Чарняхоўскі, які атрымаў званне за тры дні да свайго 38-годдзя, самым пажылым у момант прысваення — намеснік старшыні КДБ Г. К. Цынёў, якому званне было прысвоена ў 71-гадовым узросце. Даўжэй за ўсіх меў гэта званне І. У. Цюленеў — 38 гадоў, самы нядоўгі час, 12 дзён, быў генералам арміі У. Я. Калпакчы, які атрымаў званне 5 мая 1961 года, а 17 мая загінуў. А. М. Васілеўскаму 16 лютага 1943 года, усяго праз 29 дзён пасля звання генерала арміі (18 студзеня 1943 г.), было прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза.

Адпаведныя званні

У родах войскаў званню генерала арміі з 1943 гады адпавядалі званні маршала авіяцыі, маршала артылерыі, маршала бранятанкавых войскаў, маршала інжынерных войскаў, маршала войскаў сувязі. У 1984 годзе апошнія тры і ў 1993 годзе першыя два званні былі скасаваны.

У Ваенна-Марскім Флоце ў 19401945 і з 1962 адпаведным званнем з’яўлялася званне адмірала флоту; у 1945—1962 гадах звання, які адпавядае генералу арміі, у ВМФ не існавала.

Знакі адрознення

Знакі адрознення генерала арміі былі ўстаноўлены загадам Народнага камісара абароны № 212 ад 13 ліпеня 1940 года: пяць пазалочаных зорачак на чырвоных пятліцах; на рукавах вышытая вялікая залатая зорка, абрамленая чырвоным кантам, і адзін шаўрон (вугольнік) з шырокага 32-мм залатога галуна, а ў верхняй частцы — з чырвонага сукна — шырынёй 10 мм.

У студзені 1943 года гэтыя знакі адрознення былі адменены і ўведзены знакі адрознення на пагонах — 4 зоркі па вертыкальнай восі пагона.

У 1974—1997 гадах замест пагонаў з чатырма зоркамі былі генералам арміі былі ўстаноўлены пагоны з адной зоркай (большай, чым для астатніх генералаў, але меншай, чым для Маршалаў Савецкага Саюза) і агульнавайсковай эмблемай, а на гальштуку пры параднай форме адзення насілася Маршальская Зорка малога ўзору. Паказаныя змены ставілі мэтай пераадолець «няроўнасць» паміж генераламі арміі і роўнымі ім па статусе маршаламі родаў войскаў.

Узоры знакаў адрозненняў Генерал арміі у СССР:
Больш інфармацыі Званне, РСЧА СССР ...


Remove ads

Храналагічны спіс генералаў арміі

     Жывыя

Больш інфармацыі №, ПІБ ...
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads