From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыдэрыка Караліна Вільгельміна Бадэнская (ням.: Friederike Karoline (Caroline) Wilhelmine von Baden; 13 ліпеня 1776[1], Карлсруэ, Маркграфства Бадэн — 13 лістапада 1841[1], Мюнхен) — прынцэса Бадэнская, курфюрсціна Баварская, пасля першая каралева Баварыі, жонка караля Максіміліяна I. Старэйшая сястра рускай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны і каралевы Швецыі Фрыдэрыкі. Бабуля аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа I і імператрыцы Сісі.
Караліна Бадэнская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Karoline von Baden | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская-Эстэ | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул створаны | ||||||
Пераемнік | Тэрэза Саксен-Гільдбурггаўзенская | ||||||
Нараджэнне |
13 ліпеня 1776[1] |
||||||
Смерць |
13 лістапада 1841[1] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Baden[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Friederike Karoline Wilhelmine von Baden | ||||||
Бацька | Карл Людвіг Бадэнскі | ||||||
Маці | Амалія Гесэн-Дармштацкая[d] | ||||||
Муж | Максіміліян I[3] | ||||||
Дзеці | Лізавета Людовіка Баварская[d], Амалія Аўгуста Баварская[d], Сафія Баварская[d], Марыя Ганна Баварская[d], Людавіка Баварская[d], Максімільяна Баварская[d], stillborn son von Bayern[d][4] і Maximilian Prinz von Bayern[d][4] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караліна нарадзілася 13 ліпеня 1776 года ў сям’і Карла Людвіга Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Сястра-двайнятка Амаліі Бадэнскай. Прынцэса разглядалася ў нявесты герцагу Энгіенскага, французскаму прынцу крыві, але з прычыны палітычных праблем яе сям’я адмовілася ад шлюбу.
9 сакавіка 1797 года Караліна стала другой жонкай курфюрста Пфальц-Цвайбрукенскага Максіміліяна Баварскага. У 1806 годзе спыніла існаванне Свяшчэнная Рымская імперыя. Муж Караліны атрымаў тытул караля Баварыі. Караліна ж стала каралевай-кансорт. Каралеве Караліне было дазволена застацца ў пратэстанцкай рэлігіі і наведваць сваю царкву, што было адзіным выпадкам для каралеў Баварыі. Сваім дочкам Караліна спрабавала прышчапіць пачуццё доўгу і адказнасці.
Караліна памерла 13 лістапада 1841 года, перажыўшы мужа на шаснаццаць гадоў. З прычыны таго, што каралева вызнавала пратэстанцкую рэлігію, пахаванне было вельмі сціплым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.