From Wikipedia, the free encyclopedia
Карліс Улманіс (лат.: Kārlis Augusts Vilhelms Ulmanis; 23 жніўня (4 верасня) 1877 — 20 верасня 1942) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі ў 1934—1940 гадах.
Карліс Улманіс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Kārlis Ulmanis | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Зігфрыд Мееровіц | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбертс Квіесіс | ||||||
Пераемнік | Аўгустс Кірхенштэйнс | ||||||
Нараджэнне |
4 верасня 1877[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 верасня 1942[2][3][…] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | лат.: Kārlis Augusts Vilhelms Ulmanis | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Лейпцыгскім сельскагаспадарчым інстытуце (Германія) і ўніверсітэце Небраскі (ЗША); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 намеснік камісара Часовага ўрада Ліфляндскай губерні. Адзін з заснавальнікаў і лідараў партыі Латвійскі сялянскі саюз (красавік 1917). У лістападзе 1918 — чэрвені 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм’ер-міністр (у 1925—26, 1931, сакавік 1934 — чэрвень 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзяржаўны пераварот і стаў дыктатарам, з красавіка 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў Латвіі.
У ліпені 1940 года ва ўмовах далучэння Латвіі да СССР адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр 20 верасня 1942 года ў турме г. Краснаводск (Туркменская ССР).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.