вадасховішча ў ніжнім цячэнні Дняпра From Wikipedia, the free encyclopedia
Кахоўскае вадасховішча (укр.: Каховське водосховище) — вадасховішча, якое раней існавала ў ніжнім цячэнні Дняпра і было гідравузлом цяпер разбуранай Кахоўскай ГЭС.
Каховське водосховище | |
Даўжыня | 230 км |
---|---|
Шырыня | 25 км |
Плошча | 2155 км² |
Аб'ём | 18,18 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 896 км |
Найбольшая глыбіня | 36 м |
Сярэдняя глыбіня | 8,4 м |
Упадаюць | Дняпро, Базаўлук |
Выцякаюць | Дняпро |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчана на тэрыторыі Херсонскай, Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцей Украіны. Уведзена ў эксплуатацыю ў 1956 годзе. Гідравузел Кахоўскай ГЭС. Поўны аб’ём вадасховішча — 18,18 км³, карысны — 6,78 км³, глыбіня — 8,4 м (макс. — 24 м).
Кахоўскае вадасховішча — асноўная крыніца водазабеспячэння паўднёва-ўсходняй часткі Украіны. З яго вада падаецца ў Паўночна-Крымскі, Кахоўскі, канал Дняпро — Крывы Рог, Верхнерагачынскі канал, а таксама ў сістэмы водазабеспячэння руднікоў, прадпрыемстваў, гарадоў і пасёлкаў Нікопаль-марганцаўскага прамысловага комплексу, у шэраг дробных арашальных сістэм прыбярэжных раёнаў трох абласцей. Агульны адбор вады з вадасховішча толькі для буйных каналаў складае 900 м³/с[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.