камп’ютарная гульня 2002 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Косми́ческие ре́йнджеры» (з руск. — «Касмічныя рэйнджары») — камп’ютарная гульня ў стылі навуковай-фантастыкі, распрацаваная расійскай студыяй Elemental Games. Выдадзена кампаніяй 1С у 2002 годзе. На Захадзе гульня выдадзена пад назвай Space Rangers. Гульня належыць да жанраў ролевай гульні, пакрокавай стратэгіі, тэкставага квэсту[2] і аркады.
Космические рейнджеры | |
---|---|
Распрацоўшчык | Elemental Games |
Выдаўцы |
1С Micro Application |
Частка серыі | Space Rangers[d] |
Дата выпуску | 23 снежня 2002 |
Версія | 1.7.2 |
Апошняя версія |
|
Жанры | ролевая гульня[1], пакрокавая стратэгія, interactive fiction, аркада, касмічны сімулятар |
Стваральнікі | |
Кіраўнік | Дзмітрый Гусараў |
Геймдызайнер | Дзмітрый Гусараў |
Сцэнарыст | Юрый Несцярэнка |
Праграмісты |
Дзмітрый Гусараў, Аляксей Дубавой |
Мастак | Александар Язынін |
Кампазітары |
Віктар Краснакуцкі, Павел Сцебакоў, Рыгор Сямёнаў |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows 95, 98, Me, 2000, XP, 2003, Vista, 7 |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкі |
Мовы інтэрфейсу | руская, англійская |
Носьбіт | кампакт-дыск |
Кіраванне | клавіатура, мыш |
Афіцыйны сайт |
Гульня расказвае пра барацьбу паміж Кааліцыяй, якая складаецца з пяці рас, і інтэрвентамі-клісанамі — невядомай, агрэсіўна настроенай формай жыцця[3]. Ад гульца патрабуецца выступіць у ролі рэйнджара-дабраахвотніка, барцом з клісанамі.
У пачатку кожнай партыі гулец выбірае сабе расу, персанажа, імя і ўзровень цяжкасці. Апошні мае 4 ступені і адказвае за наступныя фактары: памер пачатковага капіталу, сіла клісанаў, памер узнагароды за задання, частату адкрыцця чорных дзірак, памер артэфактаў.
Гулец пачынае на роднай планеце сваёй расы, адкуль для яго адкрыты ўсе дзверы. Гулец можа гандляваць, рабаваць, выконваць урадавыя заданні, біцца з клісанамі, марадзёрыць — усё, што трэба для выканання яго галоўнай мэты — спыніць клісанскую атаку. Каб што-небудзь зрабіць, гульцу трэба націснуць кнопку ў правай ніжняй частцы інтэрфейсу, а пасля клікнуць па аб’екце, з якім гулец хоча ўзаемадзейнічаць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.