амерыканскі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Кёрціс Трэйсі Мак-Мулен (англ.: Curtis Tracy McMullen, нар. 21 мая 1958) — амерыканскі матэматык, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 1998 года.
Кёрціс Мак-Мулен | |
---|---|
англ.: Curtis Tracy McMullen | |
Дата нараджэння | 21 мая 1958[1] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тапалогія і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дэніс Саліван[7] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | abel.math.harvard.edu/~c… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кёрціс Мак-Мулен нарадзіўся ў 1958 годзе ў Берклі (Каліфорнія), аднак у дзяцінстве яму прыйшлося паездзіць па ЗША, і ён вучыўся ў школах у розных гарадах. У 1976 годзе ён паступіў ва Уільямс-каледж, які скончыў у 1980 годзе выдатна па матэматыцы, і атрымаў стыпендыю для гадавой вучобы ў Вялікабрытаніі. У 1980—1981 навучальным годзе ён вучыўся ў Эмануэль-каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта, пасля чаго вярнуўся ў ЗША і пачаў займацца навуковай працай у Гарвардскім універсітэце. З дапамогай Дэвіда Мамфарда ён здолеў пазнаёміцца з Дэнісам Саліванам, які працаваў у Францыі ў Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў, і, адправіўшыся туды ўвосень 1984 года і правёўшы тамака семестр, пад яго кіраўніцтвам напісаў дысертацыю Families of Rational Maps and Iterative Root-Finding Algori ў 1985 годзе.
У 1985—1986 навучальным годзе Мак-Мулен працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1986—1987 гадах — у Інстытуце перспектыўных даследаванняў, у 1987—1990 гадах быў дацэнтам Прынстанскага ўніверсітэта, у 1990—1997 гадах — прафесарам у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. З 2001 па 2007 гады кожнае лета ён праводзіў у Інстытуце матэматыкі Таварыства Макса Планка ў Боне (Германія).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.