From Wikipedia, the free encyclopedia
Ландшафтазна́ўства — раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае прыродныя тэрытарыяльныя комплексы — геаграфічныя ландшафты як часткі геаграфічнай абалонкі Зямлі. Уключае вучэнне пра асноўныя заканамернасці фізіка-геаграфічнай дыферэнцыяцыі, фізіка-геаграфічнага раянавання і ўласна вучэнне пра геаграфічныя ландшафты; паходжанне, структуру, прасторава-часавую дынаміку ландшафтаў пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў, марфалогію, геахімію і геафізіку ландшафтаў.
Вылучаюць прыкладное, меліярацыйнае, антрапагеннае ландшафтазнаўства і іншыя раздзелы.
Асноўны метад ландшафтазнаўства — палявое даследаванне, якое суправаджаецца ландшафтнай здымкай.
Тэарэтычныя асновы ландшафтазнаўства закладзены ў працах В. В. Дакучаева, С. В. Калесніка, М. А. Сонцава, А. Р. Ісачанкі, В. Б. Сачавы. На Беларусі ў галіне ландшафтазнаўства найбольш вядомы працы А. А. Смоліча, М. Ф. Бліадухо, В. А. Дзяменцьева, Г. І. Марцінкевіч. Сістэматычныя даследаванні вядуцца з 1950-х гг. Праведзены дэталёвыя даследаванні марфалогіі, структуры, тэрытарыяльных заканамернасцей размяшчэння ландшафтаў. У БДУ распрацавана сістэма фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі. У 1984 выдадзена ландшафтная карта Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.