From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Мікала́евіч Шарснёў (нар. 9 снежня 1960, Прыгузкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2014—2021).
Мікалай Мікалаевіч Шарснёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Косінец | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Субоцін | ||||||
Нараджэнне |
9 снежня 1960 (63 гады) |
||||||
Бацька | Мікалай Яфрэмавіч Шарснёў | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута па спецыяльнасці «заатэхнія».
Узначальваў калгас «Сцяг перамогі» Аршанскага раёна. У 1997—1998 гадах быў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва «Дажынкі». З 1999 па 2002 гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама. У 2006 годзе прызначаны на пасаду дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам». З верасня 2012 года — гендырэктар ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка».
У верасні 2014 года прызначаны прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, а 27 снежня таго ж года стаў старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Пакінуў пасаду 13 снежня 2021 года. Пасля працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук на пасадзе начальніка ўпраўлення інвестыцыйна-вытворчай дзейнасці і адміністрацыйна-гаспадарчых пытанняў.
Быў прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, уваходзіў у Пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
22 сакавіка 2023 года на канферэнцыі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» быў абраны новым старшынёй арганізацыі[1].
Жанаты, бацька дваіх дзяцей — сына і дачкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.