From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Мікалаевіч Рае́ўскі (1771—1829) — расійскі палкаводзец, герой Айчыннай вайны 1812 года, генерал ад кавалерыі (1813). За трыццаць гадоў бездакорнай службы ўдзельнічаў у многіх найбуйнейшых бітвах эпохі. Пасля подзвігу пад Салтанаўкай стаў адным з найбольш папулярных генералаў расійскай арміі. Барацьба за батарэю Раеўскага стала адным з ключавых эпізодаў Барадзінскай бітвы. Удзельнік «Бітвы народаў» і ўзяцця Парыжа. Член Дзяржаўнага савета. Быў блізка знаёмы з многімі дзекабрыстамі. Сяброўствам з Раеўскім ганарыўся А. С. Пушкін[4]. Брат ад адной маці Пятра і Аляксандра Давыдавых; стрыечны брат Дзяніса Давыдава.
Мікалай Мікалаевіч Раеўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 14 (25) верасня 1771 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) верасня 1829 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Nikolay Rayevsky[d] |
Маці | Yekaterina Samoylova[d] |
Жонка | Соф’я Аляксееўна Канстанцінава[d] |
Дзеці | Марыя Мікалаеўна Валконская, Yekaterina Rayevskaya[d], Sofya Rayevskaya[d], Aleksandr Rayevsky[d] і Nikolay Rayevsky[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Гады службы |
1786—1797 1801 1807—1824 |
Званне | генерал ад кавалерыі |
Камандаваў | корпусам |
Бітвы/войны | Фрыдланд, Салтанаўка, Смаленск, Барадзіно, Малаяраславец, Чырвоны, Баўцэн, Дрэздэн, Кульм, Лейпцыг, Бар-сюр-Об, Парыж і інш. |
Узнагароды і званні | |
Сувязі |
сыны А. М. Раеўскі і М. М. Раеўскі |
У адстаўцы | член Дзяржаўнага савета |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1820 годзе, падчас першай рускай антарктычнай экспедыцыі, Ф. Ф. Белінсгаўзен назваў адкрытыя ім астравы ў Ціхім акіяне ў Архіпелагу Расіян (Туамоту) Астравамі Раеўскага[6].
Цяпер пра подзвігі Раеўскага нагадваюць капліца-помнік, якая стаіць на месцы бою каля Салтанаўкі пад Магілёвам, і помнік, пастаўлены на месцы батарэі Раеўскага на Барадзінскім полі.
У 1961 годзе, да 150-гадовага юбілею Айчыннай вайны, адна з вуліц Масквы была названа ў гонар М. М. Раеўскага. Вуліца Раеўскага ёсць таксама ў Кіеве, Смаленску і Мажайску.
У 1987 годзе бюст Раеўскага быў пастаўлены ў скверы Памяці Герояў у Смаленску[7].
У 2009 годзе на тэрыторыі Бендэрскай крэпасці быў адкрыты бронзавы бюст Раеўскага[8].
Св. Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Разумоўка (пахавальня Раеўскіх) унесена ў рэестр помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры нацыянальнага культурнага здабытку Украіны[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.