From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэ́рства мясно́й і мало́чнай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1953 годзе міністэрства разам з міністэрствамі лёгкай і харчовай прамысловасці аб’яднаны ў адзінае Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР. З 1954 года — Міністэрства прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР. У 1957 годзе яго дзейнасць была спынена[1] i на яго базе было ўтворана Упраўленне мясной і малочнай прамысловасці СНГ БССР. У 1962 годзе Упраўленне падзелена на Упраўленне мясной прамысловасці і Упраўленне малочнай прамысловасці. У 1965 годзе на іх базе зноў ўтворана Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1985 годзе міністэрства ліквідавана. Кіраўніцтва галіной перададзена Дзяржаграпраму БССР.
Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР | |
---|---|
скарочана — Мінмясамалпрам | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 26 сакавіка 1946 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят мясной і малочнай прамысловасці БССР |
Дата скасавання | 6 снежня 1985 |
Заменена на | Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. Чкалава, 6, Мінск 220821 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.