аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́глюбка[1] (трансліт.: Niehliubka, руск.: Неглюбка) — аграгарадок у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Аграгарадок
Неглюбка
|
За 38 км на паўночны-ўсход ад Веткі, за 60 км ад Гомеля, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Стаўбун — Гомель. Планаванне складаецца з трох прамавугольных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўдні — невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Збудаванні пераважна драўлянага сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Суражскім павеце Чарнігаўскай губерні. У 1765 годзе пабудаваная Свята-Мікалаеўская царква. З сярэдзіны XIX стагоддзя вядомая як цэнтр мастацкага ручнога ткацтва. Асаблівую вядомасць набылі тканыя ручнікі з старажытнымі геаметрычнымі і геаметрычна-расліннымі арнаментамі. Ад Неглюбкі праз вёскі Свяцілавічы, Покаць, Мяркулавічы, Гадзілавічы праходзіла паштовая дарога ў Рагачоў. Падчас акупацыі нямецкімі войскамі ў 1918 годзе ў ваколіцах вёскі дзейнічаў партызанскі атрад. У 1926 годзе працавалі хата-чытальня, паштовы пункт, пачатковая школа.
З 8 снежня 1926 года цэнтр Неглюбскага сельсавета Свяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага, з 12 лютага 1935 года Свяцілавіцкага, з 17 снежня 1956 года Веткаўскага, з 25 снежня 1962 года Гомельскага, з 6 студзеня 1965 года Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1929 годзе арганізаваныя саўгас «Неглюбка» і калгас «Хваля», працавалі 2 кузні, 3 ветраныя млыны (з 1926 па 1932 гады), дрэваапрацоўчая майстэрня, ваўначоска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў верасні 1943 гады спалілі 50 двароў. Вызваленая 28 верасня 1943 года. У баях за вёску загінулі 5 савецкіх салдатаў 287-й стралковай дывізіі (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 463 жыхары загінулі на франтах. У 1963 годзе ў памяць аб загінулых жыхарах Неглюбскага сельсавета ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дружба». Дзейнічаюць камбінат бытавога абслугоўвання, лесапілка, сярэдняя школа. Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 крамы.
У 1977 годзе Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў адкрыла ткацкі цэх. Неглюбскія ручнікі экспанаваліся на выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў многіх краінах (Японія, Бельгія, Францыя, Канада, ЗША).
У 2016 г. Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рада пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштооўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр —33А0000089). У 2022 г. намініравана ў Спіс нематэрыляьнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова (ЮНЕСКА) для разгляду ў 2024 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.