From Wikipedia, the free encyclopedia
Нейтрынныя асцыляцыі — ператварэнні нейтрына (электроннага, мюоннага або таоннага) у нейтрына іншага віду (пакалення), ці ж у антынейтрына. Тэорыя прадказвае наяўнасць закона перыядычнага змянення імавернасці выяўлення часціцы пэўнага віду ў залежнасці ад ўласнага часу, які прайшоў з моманту стварэння часціцы.
Фізіка за межамі Стандартнай мадэлі | ||||||||||
Стандартная мадэль
| ||||||||||
Ідэя нейтрынных асцыляцый была ўпершыню выказана савецка-італьянскім фізікам Б. М. Пантэкорва ў 1957 годзе[1].
Наяўнасць нейтрынных асцыляцый важна для вырашэння праблемы сонечных нейтрына.
Мяркуецца, што такія ператварэнні — следства наяўнасці ў нейтрына масы або (для выпадку ператварэнняў нейтрына ↔ антынейтрына) незахавання лептоннага зарада пры высокіх энергіях.
Стандартная мадэль у першапачатковай версіі не апісвае масы нейтрына і іх асцыляцыі, аднак іх можна ўключыць у гэтую тэорыю з дапамогай параўнальна невялікай мадыфікацыі — ўключэння ў агульны лагранжыян масавага члена і PMNS-матрыцы змешвання нейтрына.
Вакуумныя асцыляцыі выяўленыя для атмасферных, рэактарных і паскаральнікавых нейтрына. Для сонечных нейтрына вакуумныя асцыляцыі могуць быць субдамінантным працэсам, але пакуль існаванне гэтага тыпу асцыляцый для іх не пацверджана, у адрозненне ад асцыляцый у рэчыве (эфект Міхеева — Смірнова — Вольфенштэйна, гл. ніжэй).
Калі маса нейтрына роўная нулю (а яе значэнне пакуль невядома) альбо масы ўсіх тыпаў нейтрына роўныя, то такі працэс, тэарэтычна, не павінен мець месца.
Нейтрынныя асцыляцыі ў рэчыве абумоўлены наяўнасцю ў нейтрына эфектыўнай масы ў асяроддзі, ненулявой незалежна ад наяўнасці ў нейтрына масы. Такія асцыляцыі рэзка ўзмацняюцца пры руху пучка нейтрына ў рэчыве са шчыльнасцю, якая плаўна змяняецца, ў момант, калі эфектыўныя масы двух тыпаў нейтрына становяцца блізкія адна да аднае (для гэтага неабходна таксама, каб розныя тыпы нейтрына па-рознаму ўзаемадзейнічалі з рэчывам, гэта значыць каб эфектыўныя патэнцыялы нейтрына ў асяроддзі залежалі ад шчыльнасці асяроддзя па-рознаму). Гэты эфект завецца эфектам Міхеева — Смірнова — Вольфенштэйна і лічыцца асноўнай прычынай эксперыментальна знойдзенага недахопу электронных нейтрына ў патоку нейтрына ад Сонца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.