Пастаянная Планка (квант дзеяння) — адна з асноўных канстант квантавай тэорыі, каэфіцыент, які звязвае велічыню энергіі кванта электрамагнітнага выпраменьвання з яго частатой, як і наогул велічыню кванта энергіі любой лінейнай вагальнай фізічнай сістэмы з яе частатой. Звязвае энергію і імпульс з частатой і прасторавай частатой, дзеянні з фазай. З'яўляецца квантам моманту імпульсу. Упершыню ўпамінаецца Планкам у працы, прысвечанай цеплавому выпраменьванню, і таму названа ў яго гонар. Звычайнае пастаянную абазначаюць лацінскаю літарай h.
Хуткія факты Аснова, Фундаментальныя паняцці ...
Закрыць
Велічыня пастаяннай у розных адзінках вымярэння:
- Дж·c[1]
- эрг·c.
- эВ·c[1].
У разліках часта карыстаюцца іншай пастаяннай — т.зв. прыведзенай пастаяннай Планка (яшчэ яе называюць пастаянная Дзірака):
- :={\frac {h}{2\pi }},}
якая мае наступнае лікавае значэнне (у розных адзінках):
- Дж·c[1],
- эрг·c,
- эВ·c[1].
На 24-й Генеральнай канферэнцыі па мерах і вагах 17-21 кастрычніка 2011 года была аднагалосна прынята рэзалюцыя [2], у якой, у прыватнасці, прапанавана ў будучай рэвізіі Міжнароднай сістэмы адзінак перавызначыць адзінкі вымярэнняў СІ так, каб пастаянная Планка раўнялася дакладна 6,62606X×10−34 Дж·с, дзе Х замяняе адну з больш значных лічбаў, якія будуць вызначаны ў канчатковай рэдакцыі на падставе найбольш дакладных рэкамендацый CODATA[3]. У гэтай жа рэзалюцыі прапанавана такім жа чынам вызначыць як дакладныя значэнні пастаянную Авагадра, элементарны зарад, пастаянную Больцмана і фотаметрычную канстанту светлавой аддачы.