From Wikipedia, the free encyclopedia
Плане́ты зямно́й гру́пы — 4 планеты Сонечнай сістэмы: Меркурый, Венера, Зямля і Марс[1]. Па будове і саставу да іх блізкія некаторыя каменныя астэроіды, напрыклад, Веста.
Планеты зямной групы маюць высокую шчыльнасць і складаюцца пераважна з сілікатаў і металічнага жалеза (у адрозненне ад газавых планет і каменна-ледзяных карлікавых планет, аб'ектаў пояса Койпера і аблокі Оарта). Найбольшая планета зямной групы — Зямля — больш чым ў 14 разоў саступае па масе найменш масіўнай газавай планеце — Урану, але пры гэтым прыкладна ў 400 разоў масіўней найбольшага вядомага аб'екта пояса Койпера.
Планеты зямной групы складаюцца галоўным чынам з кісларода, крэмнія, жалеза, магнію, алюмінія і іншых цяжкіх элементаў.
Усе планеты зямной групы маюць наступную будову:
Дзве дальнія з планет зямной групы (Зямля і Марс) маюць спадарожнікі і (у адрозненне ад усіх планет-гігантаў) ніводная з іх не мае кольцаў.
Лічыцца, што землепадобныя планеты найбольш спрыяльныя для ўзнікнення жыцця, таму іх пошук прыцягвае пільную ўвагу грамадскасці. Так у снежні 2005 года вучоныя з Інстытута касмічных навук (Пасадэна, Каліфорнія) паведамілі пра выяўленне падобнай на Сонца зоркі, вакол якой меркавана фармуюцца скалістыя планеты [2]. У далейшым былі выяўлены планеты, якія толькі ў некалькі разоў масіўней Землі і, верагодна, павінны мець цвёрдую паверхню.
Прыкладам экзапланеты зямнога тыпу можа служыць звышзямля. У наш час (на кастрычнік 2009 года) знойдзена 28 звышземляў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.