From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Саара заснаваны на сцягу Германіі. У цэнтры чорна-чырвона-жоўтага трыкалора, які мае суадносіны бакоў 3:5, змешчаны герб Саара. У адрозненне ад шматлікіх іншых земляў Германіі, Саар выкарыстоўвае адзін і той жа сцяг і ў якасці службовага, і ў якасці грамадзянскага.
Сцяг Саара | |
---|---|
Германія | |
Зацверджаны | 8 ліпеня 1956 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 3:5 |
Сцяг пратэктарата Саар 1947 — 1956 |
|
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Саара пад кіраваннем Лігі Нацый 1920 — 1935 |
|
Прапорцыя | 2:3 |
Саар як асобнае тэрытарыяльнае ўтварэнне было заснавана Версальскім дагаворам, паводле якога ён разглядаўся як частка Германіі, але быў перададзены пад кіраванне Францыі. 28 ліпеня 1920 тэрыторыі быў нададзены сцяг з трох роўных гарызантальных палос: сіняй, белай і чорнай. Колеры адсылалі да традыцыйнай сімволікі Прусіі (чорны і белы) і Баварыі (белы і сіні). Гэты сцяг успрымаўся насельніцтвам як акупацыйны і выкарыстоўваўся толькі афіцыйнымі ўстановамі. У 1935, калі Саар вярнуўся пад кіраванне Германіі, ён быў скасаваны.
У 1947 Саар вяртаецца пад кіраванне Францыі ў якасці пратэктарата. Новы сцяг быў падзелены белым скандынаўскім крыжам на чатыры палі. Два левыя палі былі афарбаваны ў сіні, два правыя — чырвоны колеры. Колеры адсылаюць да французскага сцяга.
Пасля ўз'яднання Саара з Германіяй 1 студзеня 1957 года быў уведзены цяперашні варыянт сцяга, прыняты 8 ліпеня 1956 года, на аснове сцяга Германіі з гербам Саара — шчытом, падзеленым на чатыры палі — у сярэдзіне. Чатыры палі сімвалізавалі чатыры гістарычных тэрыторыі: Насау-Саарбрукен, Трырскае архібіскупства, Латарынгію і Пфальц-Цвейбрукен.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.