Торын Дубашчыт
Персанаж аповесці «Хобіт, або Туды і назад» / From Wikipedia, the free encyclopedia
То́рын Дубашчы́т, сустракаецца То́рын Дубата́рч[1] (англ.: Thorin Oakenshield) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна гном, адзін з галоўных персанажаў аповесці «Хобіт, або Туды і назад». Торын з’яўляецца спадчыннікам Каралеўства Пад Гарой, адкуль яго бацька і дзед былі выгнаны драконам Смаўгам. Ён арганізоўвае паход з мэтай вярнуць скарбы сваіх продкаў, у якім таксама прынялі ўдзел дванаццаць гномаў і хобіт Більба Торбінс.
Торын Дубашчыт | |
---|---|
Бацька | Траін II |
Брат/сястра | Dís[d] і Frerin[d] |
Род заняткаў | мечнік |
Член у | |
Валодае | Arkenstone[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Выканаўца/артыст | Рычард Армітыдж[d] |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад, Hobbit[d], The Hobbit, The Hobbit і Хобіт |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Узбраенне | Оркрыст |
Наратыўная роля | галоўны персанаж[d] |
Вораг | Смог |
У вобразе Торына адлюстраваны ўласцівасці скандынаўскага героя і шэкспіраўскага персанажа. Ён станоўча апісваецца ў большай частцы аповесці, пакуль не паддаецца жаданню авалодаць золатам дракона, пасля чаго Торын прадстаўлены ў значна больш негатыўным святле, схільным да прагнасці (паўтаральная тэма ў творы Толкіна). Яго лёс нагадвае долю Бораміра ў рамане «Уладар Пярсцёнкаў».