беларускі пісьменнік і паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Аляксе́евіч Арло́ў (нар. 25 жніўня 1953, Полацк) — беларускі празаік , паэт , гісторык.
Уладзімір Аляксеевіч Арлоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Аляксеевіч Арлоў |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
arlou.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасля пераезду ў Мінск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1988 у БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Мінску.
Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас навучання ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца» (1974—1976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэнні і пашырэнні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданняў, сярод якіх быў «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.
Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым звярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.
Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Творы У. Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у т. л. на англійскую, нямецкую, польскую, шведскую, чэшскую, украінскую, венгерскую, французскую, румынскую, рускую, эстонскую, літоўскую, латышскую, славацкую, грузінскую ды інш. Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасць — гэта…».
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.
Пераклаў з рускай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).
«Уладзімір Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.