From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Міхайлавіч Шахавец (26 лістапада 1918, в. Кімія, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1991) — беларускі перакладчык і пісьменнік. Заслужаны работнік культуры (1979).
Уладзімір Міхайлавіч Шахавец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 чэрвеня 1991 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 годзе скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1946 годзе. Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, у 1945 годзе — у дзеючай арміі на 1-м Украінскім фронце. У 1946—1948 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара. У 1976—1982 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947).
Дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 годзе выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў А. С. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 годзе выйшла кніга перакладаў «Пераклічка». Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Аалы Такамбаева[1].
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.