From Wikipedia, the free encyclopedia
Фле́йта (ням.: Flöte ад акс.: flaüto) — агульная назва для шэрагу інструментаў з групы драўляных духавых. У адрозненне ад іншых духавых інструментаў, у флейты гукі ўтвараюцца ў выніку рассячэння плыні паветра аб грань, замест выкарыстання язычка. Музыка, які грае на флейце, звычайна мянуецца флейтыстам. Флейтай звычайна называюць найбольш распаўсюджаную ў прафесійнай музыцы разнавіднасць флейтаў — папярочную флейту. Флейта з’яўляецца адным з самых старажытных музычных інструментаў. Прабацькам флейты можна назваць звычайны свісток, які з’явіўся яшчэ ў старажытных народаў і ў тыя часы быў хутчэй не музычным інструментам, а цацкай альбо прыстасаваннем для выканання рэлігійных магічных абрадаў, як, напрыклад, у індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, якія рабілі свісткі з гліны, касцей і дрэва.
Флейта | |
---|---|
Апісана на сайце | mimo-db.eu/HornbostelAnd… |
Класіфікацыя Харнбостэля — Закса | 421[1] |
Не раней за | 35 тысячагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старажытнай формай флейты, відаць па ўсім, з’яўляецца свісток. Паступова ў свістковых люлечках сталі праразаць пальцавыя адтуліны, ператвараючы просты свісток у свістковую флейту, на якой ужо можна было выконваць музычныя творы. Першыя археалагічныя знаходкі флейты датуюцца 35—40 тысячамі гадоў да нашай эры і адносяцца да рэгіёна Швабская Альба ў Германіі. Гэтыя флейты паказваюць, што распрацаваная музычная традыцыя існавала з самага ранняга перыяду прысутнасці сучаснага чалавека ў Еўропе[2].
Падоўжная флейта была вядома ў Старажытным Егіпце яшчэ пяць тысяч гадоў таму назад, і яна застаецца асноўным духавым інструментам на ўсім Блізкім Усходзе. Падоўжная флейта, якая мае 5—6 пальцавых адтулін і здольная да актаўнага перадування, забяспечвае поўны музычны гукарад, асобныя інтэрвалы ўнутры якога могуць змяняцца, утвараючы розныя лады пасродкам перакрыжаваных пальцаў, закрыцця адтулін напалову, а таксама змены кірунку і сілы дыхання. Да гэтага тыпу належаць: старадаўні флажалет, блокфлётэ, двайная флейта, а таксама беларускія народныя інструменты — адзіночная дудка і парныя дудкі.
На тэрыторыі Беларусі знойдзены на паселішчы Дубакрай (каля возера Сенніца) дзве касцяныя прамыя адкрытыя флейты перыяду ранняга неаліту[3]. Яны маюць па 4 гукавыя адтуліны і наступныя памеры: адна даўжынёй 11,7 см, дыяметрам 0,5—0,8 см, другая — даўжынёй 12 см пры дыяметры 0,6—1 см.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.