Фра́нцішак Па́лацкі (чэшск.: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцы, Маравія — 26 мая 1876, Прага) — чэшскі гісторык, філосаф і палітычны дзеяч. Часта мянуецца «бацькам чэшскай гістарыяграфіі». Бацька географа Яна Палацкага.

Хуткія факты Францішак Палацкі, Дата нараджэння ...
Францішак Палацкі
чэшск.: František Palacký
Thumb
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1798(1798-06-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1876(1876-05-26)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Jiří Palacký[d][6][7]
Жонка Тэрэза Мехурава
Дзеці Jan Palacký[d] і Marie Riegrová-Palacká[d]
Род дзейнасці пісьменнік, архівіст, геральдыст, журналіст, палітык, філосаф, гісторык, паэт, эстэтык, літаратуразнавец, рэдактар, cultural worker, гісторык літаратуры, літаратурны тэарэтык, перакладчык, рэдактар
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Вучыўся ў евангелічным ліцэі ў Браціславе (18121818). У 1818 годзе апублікаваў (у сааўтарстве з П. І. Шафарыкам) твор «Пачаткі чэшскай паэзіі», у якім абгрунтаваў неабходнасць адраджэння нацыянальнай культуры і навукі.

Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзела Нацыянальнага музея (1818—1841), з 1827 года па яго ініцыятыве музей пачаў навуковыя публікацыі на чэшскай мове. Рэарганізацыя Нацыянальнага музея, ініцыятарам якой быў Палацкі, ператварыла яго ў цэнтр навуковага і культурнага жыцця краіны. У 1831 годзе заснаваў культурна-асветнага таварыства «Маціца чэшская». У 1840-я гг. ўзначальваў чэшскі нацыянальна-ліберальны рух.

У рэвалюцыю 1848—1849 выступіў з разгорнутай праграмай аўстраславізму, старшынстваваў у 1848 годзе на Славянскім з’ездзе, 1848 ў Празе.

У канцы 1840 — пачатку 1860-х гг. дэпутат аўстрыйскага рэйхсрата і чэшскага сейма  (чэшск.), з 1860-х гг. адзін з ідэйных лідараў кансерватыўнай партыі старачэхаў.

Творчасць

Аўтар эстэтыка-філасофскіх і гістарычных прац, у т.л. «Гісторыі чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі» (т. 1—5, 18481872), у якой паказаў барацьбу чэхаў за нацыянальную незалежнасць у Сярэднявеччы, высока ацэньваў гусіцкі рух. Публікаваў крыніцы па палітычнай, эканамічнай, культурнай гісторыі, літаратуры, мастацтве сярэдневяковай Чэхіі. Шмат зрабіў для падрыхтоўкі першай чэшскай энцыклапедыі. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.

Зноскі

1. Frantisek Palacky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. František Palacký // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

5. Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. Kryšpín V. Obraz činnosti literární učitelstva českoslovanského za posledních 100 let — 1885. — С. 199.

7. Český bratr, Evangelický časopis Český bratrČR: 1924. — вып. 11. — С. 5. — ISSN 1211-6793

8. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/palacky-frantisek/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.