кароль Англіі (1461—1470, 1471—1483) From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард IV (28 красавіка 1442, Руан — 9 красавіка 1483, Лондан) — кароль Англіі ў 1461—1470 і 1471—1483, прадстаўнік Ёркскай лініі Плантагенетаў, захапіў пасад падчас Вайны Пунсовай і Белай ружы.
Эдуард IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Edward IV | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 28 чэрвеня 1461 | ||||||
Папярэднік | Генрых VI | ||||||
Пераемнік | Генрых VI (1470) Эдуард V (1483) |
||||||
Нараджэнне |
28 красавіка 1442 |
||||||
Смерць |
9 красавіка 1483 (40 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Плантагенеты, Ёркі | ||||||
Бацька | Рычард Плантагенет[d][1] | ||||||
Маці | Сесілія Невіл[d][1] | ||||||
Жонка | Елізавета Вудвіл[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Елізавета Ёркская[d][1], Марыя Ёркская[d], Сесілі Ёркская[d], Эдуард V[1], Маргарэт Ёркская[d], Рычард з Шрусберы[d][1], Ганна Ёркская[d][1], Джордж Плантагенет[d], Кацярына Ёркская[d], Брыджыт Ёркская[d], Arthur Plantagenet, 1st Viscount Lisle[d][1], Elizabeth Plantagenet[d][3], Edward de Wigmore[d][3] і Grace Plantagenet[d][3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старэйшы сын Рычарда Ёркскага і Сесіліі Невіл, брат Рычарда III. Пасля смерці бацькі ў 1460 г. ўспадкаваў яго тытулы графа Кембрыджа, Марча і Ольстэра і герцага Ёркскага, узначаліў партыю Белай ружы. У 1461 г. ва ўзросце васямнаццаці гадоў узышоў на англійскі трон пры падтрымцы Рычарда Нэвіла. У гэтым жа годзе Ёркамі былі здабыты перамогі пад Морцімер-Крос і пры Таўтоне. У выніку апошняй асноўныя сілы Ланкасцераў былі пабіты, а кароль Генрых VI і каралева Маргарыта беглі з краіны (кароль неўзабаве быў злоўлены і складзены ў Таўэр).
Актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 1470, калі перайшоўшы на бок Ланкасцераў граф Уорык і герцаг Кларэнс (малодшы брат Эдуарда IV) вярнулі на пасад Генрыха VI. Эдуард IV з іншым сваім братам герцагам Глосцерам беглі ў Бургундыю, адкуль вярнуліся ў 1471. Герцаг Кларэнс ізноў перакінуўся на бок брата — і Ёркі атрымалі перамогі пры Барнэце і Цьюксберы. У першай з гэтых бітваў быў забіты граф Уорык, у другой загінуў прынц Эдуард — адзіны сын Генрыха VI, — што стала канцом ланкастарскай дынастыі.
Эдуард IV — першы кароль з дынастыі Ёркаў — мірна валадарыў аж да сваёй смерці, якая прыйшла нечакана для ўсіх у 1483, калі каралём на кароткі час стаў яго сын Эдуард V.
Быў жанаты на Елізавеце Вудвіл (1437—1492), іх дзеці:
Кароль быў вялікім любоўнікам і акрамя афіцыйнай жонкі, быў таемна заручаны яшчэ з адной ці некалькімі жанчынамі, што ў далейшым дазволіла каралеўскай радзе абвясціць яго сына Эдуарда V байструком і разам з іншым яго сынам кінуць у Таўэр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.