From Wikipedia, the free encyclopedia
Юліяна Вітан-Дубейкаўская, па нараджэнні Мэнке (30 лістапада (12 снежня) 1886, Вільня — 28 верасня 1969, Нюрнберг, Германія; Псеўданім: Кветка Вітан) — беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
Юліяна Вітан-Дубейкаўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 лістапада (12 снежня) 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1969 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Лявон Іванавіч Дубейкаўскі |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юліяна Мэнке паходзіла з сям’і віленскіх немцаў. У 1895—1905 гадах вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Веры Міхайлаўны Прозаравай. У часе вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з Алаізай Пашкевіч, якая вучылася разам з Юліянінай сятрой — Жэняй[1]. З 1907 года ў Санкт-Пецярбургу, у 1914 годзе здала дзяржаўныя экзамены пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле.
Па вяртанні ў Вільню ў 1915 годзе, сустрэлася з Іванам Луцкевічам, з ім завязаліся адносіны, пазней яны заручыліся, але нарачоны памёр у 1919 годзе.
Працавала ў віленскім Беларускім камітэце, брала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, беларускіх настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, дзе потым выкладала нямецкую мову і педагогіку.
У 1922 годзе ўзяла шлюб з вядомым беларускім дзеячам Лявонам Вітан-Дубейкаўскім. Пасля смерці мужа ў 1940 годзе, дом і зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны, 6 сакавіка 1941 года Юліяна разам з раднёй пераехала ў Германію. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым накіравана ў Берлін, працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. З 18 чэрвеня 1941 года была кіраўніцай беларускага аддзела нямецкай прапагандысцкай арганізацыі «Вінета»[2].
Пасля 1945 года зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні 1947 годзе пераехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку 1951 — у Нюрнберг.
Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе і сваю радню. У 1953 годзе ў Нюрнбергу на просьбу і з парадамі Вітаўта Тумаша і Наталлі Арсенневай напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу «Мае ўспаміны», выдадзеную толькі ў 1994 годзе. У 1954 годзе у Нью-Ёрку выйшла кніга «Лявон Вітан-Дубейкаўскі», выдадзеная пад псеўданімам Кветка Вітан.
У 1994 годзе ў Вільні з прадмовай Лявона Луцкевіча апублікаваны «Мае ўспаміны», напісаныя ў 1953 годзе ў Нюрнбергу, іх пачалі друкаваць пад загалоўкам «Рыцар Пагоні» у газеце «Бацькаўшчына»[3]. Рукапіс быў перададзены Яніне Каханоўскай у ЗША[4], цяпер захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Паводле твора Галінай Дзягілевай пастаўлены спектакль «Віленскія мроі» ў тэатры аднаго акцёра «Зніч».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.