Беларускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Уладзі́меравіч Каню́к (нар. 11 ліпеня 1960, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь з 20 верасьня 2011 року[1] да 9 верасьня 2020 году. Генэрал-палкоўнік юстыцыі.
Аляксандар Канюк | ||||
6-ы Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|
20 верасьня 2011 — 9 верасьня 2020 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: |
Міхаіл Мясьніковіч, Раман Галоўчанка | |||
Папярэднік: | Рыгор Васілевіч | |||
Наступнік: | Андрэй Швед | |||
першы кіраўнік Камітэта судовых экспэртыз | ||||
2013 — цяперашні час | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
11 ліпеня 1960 (64 гады) Горадня, БССР, СССР | |||
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт | |||
Узнагароды: |
| |||
Аляксандар Канюк нарадзіўся 11 ліпеня 1960 року ў месьце Горадні.
У 1982 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці правазнаўства.
З 1987 — чалец вайсковага трыбуналу Менскага гарнізону.
З 1993 — судзьдзя Беларускага вайсковага суду.
З 1997 — судзьдзя і старшыня Менскага міжгарнізоннага вайсковага суду.
З 2006 — судзьдзя і старшыня Беларускага вайсковага суду.
З 2009 — намесьнік старшыні, старшыні вайсковае калегіі Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь.
20 верасьня 2011 прызначаны на пасаду Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Працаваў на пасадзе да 9 верасьня 2020 году. Лукашэнка адзначыў, што далей Канюк выказаў жаданьне папрацаваць на дыпляматычнай службе[2]. 19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Армэніі[3].
31 жніўня 2020 году Аляксандр Канюк быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[4].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Канюк трапіў у санкцыйны сьпіс ЭЗ[5][6]. Акрамя ЭЗ, яго ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12].
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» трэцяй ступені (1986) і 9 мэдалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.