From Wikipedia, the free encyclopedia
Вале́ры Чабата́р (па-ўкраінску: Валерій Георгійович Чоботарь; нарадзіўся 17 красавіка 1976 году) — украінскі трэнэр, вайсковец, кіраўнік Тарнопальскае абласное суполкі Ўсеўкраінскае фэдэрацыі фры-файту ды кантактных адзінаборстваў. Адзін з заснавальнікаў і арґанізатараў будаўніцтву Чырвонадзіброўскае Сечы[1][2]. Старшыня Тарнопальскае абласное партыйнае арґанізацыі палітычнае партыі «Палітычнае аб’яднаньне „Прамое дзеяньне“», сябра палітычнае партыі «Правы сэктар». Вышэйшая адукацыя, грамадзянін Украіны.
Валеры Чабатар | ||||
укр. Валерій Георгійович Чоботарь | ||||
Род дзейнасьці | спартовы трэнэр | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 17 красавіка 1976 (48 гадоў) | |||
Месца нараджэньня | Чырвоная Дзіброва | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | трэнэр | |||
Дзеці | сын | |||
Узнагароды | | |||
Прайшоў тэрміновую службу ў шэрагах узброеных сілаў Украіны (брыґада асаблівага прызначэньня) (1994—1996) на Львоўшчыне.
Пасьля арміі, у 1996 годзе працаваў у ахове Чарнавецкага машзаводу кіраўніком варты, потым — трэнэрам боксу.
Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры на катэдры тэорыі й мэтодыкі Алімпійскага ды прафэсійнага спорту, па адмысловасьці «Падрыхтоўка кваліфікаваных спартоўцаў» (2006).
Уступіў у склад Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару»[3]. Быў прызначаны камандзірам роты 5-га батальёну ДУК, псэўда — «Гатыла»[4]. Браў удзел у баях у Данецкім міжнародным аэрапорце. Калі ахоўнікі аэрапорту атрымалі валянтэрскую дапамогу з Тарнопальшчыны, Валерыю Чабатару дасталася старая, але ня ношаная ватная фуфайка. Вопратка апынулася зручнаю й цёплаю. У кішэні Валеры знайшоў ліст ад 80-гадовага тарнапаляніна, які выбачаўся за тое, што нічым іншым дапамагчы ня зможа. Гэты факт Валеры пракамэнтаваў так:
|
||
Зьняўся ў кліпе Русланы «Дыкі танці», які быў прадстаўлены на конкурсе «Эўрабачаньне» 2004 року.
Зьняўся ў дакумэнтальным фільме пра вайсковыя падзеі на ўсходзе Ўкраіны «Добраахвотнікі Божага зьвязу» рэжысэраў Леаніда Кантэра ды Івана Ясьнія[6].
Жанаты[11] з кіеўскаю валянтэркаю, інструктарам фітнэсу Лесею Бельскаю[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.