From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Андрэеўна Ахматава (па-расейску: Анна Андреевна Ахматова; прозьвішча пры народжаньні Гарэнка; 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расейская імпэрыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца; адна зь найвядомейшых расейскіх паэтак XX ст.
Ганна Ахматава | |
рас. Анна Андреевна Ахматова | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Анна Андреевна Горенко |
Нарадзілася | 11 (23) чэрвеня 1889[1][2][3] або 23 чэрвеня 1889[4][5][6][…] Адэса, Расейская імпэрыя |
Памерла | 5 сакавіка 1966[7][2][8][…] (76 гадоў) Дамадзедава, Маскоўская вобласьць, РСФСР |
Пахаваная | |
Бацькі | Андрэй Горанка[d] Inna Stogova[d] |
Сужэнец | Мікалай Гумілёў[9][2][10][…], Уладзімер Шылейка[d][2] і Мікалай Пунін[d][2] |
Дзеці | Леў Гумілёў[2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, публіцыст |
Гады творчасьці | 1911—1966 |
Кірунак | акмэізм (ранейшая творчасьць) |
Жанр | паэзія |
Мова | расейская мова[2][11] |
Прэміі | «Этна-Таормина» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
http://akhmatova.org/ |
Акрамя мастацкай творчасьці, Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зьняволеньні ці выгнаньні, рэпрэсіям былі падвергнутыя трое блізкіх ёй людзей (яе муж у 1910—1918 гг. Мікалай Гумілёў расстраляны ў 1921 годзе; Мікалай Пунін, спадарожнік яе жыцьця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лягеры ў 1953 годзе; адзіны сын Леў Гумілёў правёў у зьняволеньні ў 1930—1940-х і ў 1940—1950-х гг. болей за дзесяць гадоў). Досьвед жонкі і маці «врагов народа» быў адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем».
Прызнаная клясыкам расейскай айчыннай паэзіі яшчэ ў 1920-я гады, Ахматава падвяргался замоўчваньню, цэнзуры й цкаваньню (уключаючы «пэрсанальную» пастанову ЦК ВКП(б) 1946 году, не адмененую пры жыцьці паэткі), шматлікія яе творы не былі апублікаваныя ня толькі пры жыцьці аўтаркі, але й цягам болей чым двух дзесяцігодзьдзяў пасьля яе сьмерці. Пры гэтым яе імя да канца жыцьця атачала слава сярод шырокіх колаў аматарў паэзіі, як у СССР, так і ў эміграцыі.
Вершы Ахматавай пераклалі Васіль Зуёнак, Валянцін Рабкевіч, Уладзімер Сьвяжынскі, Раіса Баравікова[12], Георгій Ліхтаровіч і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.