Раіса Баравікова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раіса Баравікова
Remove ads

Раіса Андрэеўна Баравікова (11 траўня 1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларуская пісьменьніца, перакладчыца.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 11 траўня 1947 году ў в. Пешкі Бярозаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і службоўцы[1].

У 1965 годзе скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і пачала працаваць літаратурным супрацоўнікам у быхаўскай раённай газэце «Маяк Прыдняпроўя». У 1971 годзе скончыла аддзяленьне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага ў Маскве.

У 1971—1972 гадох працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм». У 1972—1977 гадох працавала карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 гадох — літаратурным кансультантам рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена».

У 1996—2000 гадох — намесьнік, у 2000—2002 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Алеся». У 2002—2011 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Маладосьць». У 2011—2012 гадох працавала ў газэце «Літаратура і мастацтва».

Член Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году.

Remove ads

Творчасьць

Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханьне» (1987), «Пад небам першага спатканьня» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма каханьня, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасьця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваныя ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992).

Самая істотная рыса паэтычнай творчасьці — гранічная адкрытасьць душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы надзвычай эмацыйныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасьцю лірычных пачуцьцяў. Падсумаваньнем яе творчай працы можна лічыць кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).

Аўтар аповесьці «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцьці. Выдала кніжку казак і апавяданьняў для дзяцей «Галенчыны „Я“, альбо Плянэта Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданьняў «Вячэра манекенаў» (2002). Аўтар п’есаў «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996).

Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моваў.

Remove ads

Узнагароды

  • Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханьне».
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі ў галіне літаратуры (1993).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads