From Wikipedia, the free encyclopedia
Гена́дзь Мікала́евіч Нявыглас (нарадзіўся 11 лютага 1954, ст. Парахонск Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (2003—2011), дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь (2001—2006), кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2006—2008).
Генадзь Нявыглас | |
4 студзеня 2006 — 8 ліпеня 2008 | |
Папярэднік | Віктар Шэйман |
Наступнік | Уладзімер Макей |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
4 студзеня 2006 — 15 ліпеня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Віктар Шэйман |
Наступнік: | Уладзімер Макей |
Начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта | |
4 сьнежня 2000 — 12 верасьня 2001 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Уладзімер Навумаў |
Наступнік: | Яўген Двярніцкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
11 лютага 1954 (70 гадоў) ст. Парахонск Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці |
Адукацыя: |
Скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню КДБ і Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага. З 1975 па 2000 год служыў на розных камандных, штабных пасадах у памежных войсках. З пасады намесьніка старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2000 году прызначаны начальнікам службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 12 верасьня 2001 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 4492 прызначаны на пасаду дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь — памагатага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі[2]. Узначальваў асацыяцыю «Беларуская фэдэрацыя футболу» ў 2003—2011 гадах[3].
Зьяўляецца чальцом Прэзыдыюму Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама».
У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Са складу Савету разам з Генадзем Нявыгласам выведзеныя Віктар Шэйман, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.