Пётар Міклашэвіч

дзяржаўны дзяяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пятро Пятровіч Міклашэвіч (нар. 1954, в. Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

Хуткія факты Старшыня Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1954 г. у в. Касута Вялейскага раёну Менскай вобласьці.

Скончыў у 1981 годзе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

З 1981 па 1982 год праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах. Затым з 1982 году працаваў судзьдзём, старшынём суду Буда-Кашалёўскага раёну, судзьдзём Гомельскага абласнога суду. У 1989 годзе абраны старшынём Гомельскага абласнога суду. У студзені 1998 году прызначаны першым намесьнікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1999 па 2004 гг. займаў пасаду першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны кляс судзьдзі.[1]

29 лістапада 2004 г. прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і прысвоены клясны чын дзяржаўнага дарадніка юстыцыі 2 кляса.[1][2]

8 лютага 2008 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і прызначаны судзьдзём і Старшынём Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь з наступным узгадненьнем яго прызначэньня з СР НС РБ. Гэтым жа ўказам яму прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны кляс.[1][3]

У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Са складу Савбяса разам зь Пятром Міклашэвічам выведзеныя Генадзь Нявыглас, Віктар Шэйман і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец[4].

Remove ads

Санкцыі

У лютым 2007 году патрапіў у Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША (санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША і замарожваньне фінансавых рахункаў на тэрыторыі краіны)[5]. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў здушэньні грамадзянскае супольнасьці і дэмакратычнае апазыцыі(be), фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 году. Адпаведныя санкцыі прыняў і Эўрапейскі Зьвяз, дадаў Міклашэвіча ў чорны сьпіс Эўразьвязу[6].

У лютым 2011 году быў зноўку ўключаны ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу[7].

Пасля прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 году быў унесены ў санкцыйныя сьпісы балтыйскіх краін у верасьні таго ж году[8][9]. 6 лістапада 2020 году на Пятра Міклашэвіча чарговы раз былі накладзены санкцыі ЭЗ[10]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11], а 11 снежня — і Швайцарыя[12]. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[13] ды Канады[14].

Remove ads

Узнагароды

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2003 годзе П. П. Міклашэвічу прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»[1]. 6 траўня 2022 году атрымаў ордэн Пашаны, які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка[15].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads