From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бялынічах. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры барока. У кляштары захоўваўся цудоўны абраз Божай Маці, шанаваны хрысьціянамі розных канфэсіяў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бялынічы |
Каардынаты | 53°59′39.53″ пн. ш. 29°42′31.19″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Комплекс Бялыніцкага кармэліцкага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У 1960-я гады савецкія ўлады узарвалі касьцёл, а ў 1970-я гады — дашчэнту зьнішчылі архітэктурны комплекс. Магчыма, захаваліся фрагмэнты падмуркаў.
У 1624 годзе канцлер Леў Сапега заснаваў у Бялынічах кляштар кармэлітаў, які атрымаў фундушавыя вёскі Вугольшчыну, Царковішча і Цяхціц (у 1667 годзе меў 30 дымоў[1]). У 1634 годзе невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай.
У 1742 годзе першыя драўляныя будынкі кляштару згарэлі, па чым пачалося будаваньне новых мураваных касьцёла (1742—1750 гады) і кляштару (1750—1758 гады)[2]. У 1763 годзе, калі ўладальнікамі мястэчка былі князі Агінскія, новазбудаваны касьцёл асьвяцілі пад тытулам Унебаўзяцьця[1][3] Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Бялынічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1775 годзе да кляштару прыбудавалі 1-павярховае крыло. Па пажары 1858 году касьцёл рэканструявалі (дабудавалі дзьве вежы).
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а 11 красавіка 1876 году гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1877 годзе сюды перавялі Тупічэўскі мужчынскі манастыр.
У 1930-я гады савецкія ўлады перарабілі будынак касьцёла пад клюб, зруйнавалі бакавыя вежы і купал. Пазьней выкарыстоўвалі яго як склад.
У 1960-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл, а ў 1970-я гады — дашчэнту зьнішчылі кляштарны корпус.
Касьцёл — 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка з трансэптам. Галоўны фасад меў багаты ордэрны дэкор і ўпрыгожваўся скульптурамі. Ён падзяляўся антаблемэнтамі на тры гарызантальныя ярусы і вязкамі пілястраў — на пяць вэртыкальных. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — вежамі, накрытымі гранёнымі купалкамі.
Інтэр’ер аздабляўся драўлянай і стукавай скульптурай, сюжэтнымі размалёўкамі.
Кляштарны корпус — 2-павярховы Т-падобныя ў пляне будынак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.