From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляне́ва (па-польску: Leniewo, па-падляску: Lenevo[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Лянева | |
польск. Leniewo | |
Мясцовая назва: | Lenevo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 80 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. |
Лянева | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Локніца, на якой было створанае невялікае вадасховішча.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[3]).
Першы фальварак быў заснаваны ў Ляневе праўдападобна яшчэ ў XV стагодзьдзі Жукам Ляневічам. З XVI па XVII ст. прыналежаў сям’і Локніцкіх з Локніцы. Пасьля часта мяняў ўладальнікаў. У палове XIX ст. Ляневам, Локніцай і Мякішамі валодала Брыгіда Калюхевічова. Пры сядзібе ў фальварку з XVIII па XIX ст. існавала рымакаталіцкая капліца. Яшчэ на пачатку XX ст. Лянева дзялілася на дзьве часткі — дворскую (з садамі і агародамі) ды вёску, у якой пражывалі мужыкі[4]. Адзіным сьледам фальварчнай сядзібы зьяўляецца невялікі зямельны ўзгорак[5]. У міжваенны пэрыяд Лянева прыналежала да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 157 жыхароў (2 каталікоў, 149 праваслаўных ды 6 габрэяў; палякамі было запісаных 11 жыхароў, усе апошнія беларусамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Лянева было далучанае гміны Чыжы. З 2004 году ўрадам гміны Чыжы над вадасховішчам побач зь Ляневам праводзіцца традыцыйнае Купальле[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.