From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляўшы́ (па-польску: Kobylanka, на мясцовай беларускай гаворцы: Ле́ўшэ[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Ляўшы | |
польск. Lewsze | |
Мясцовая назва: | Леўшэ |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 69 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′15.000″ пн. ш. 23°40′49.000″ у. д. |
Ляўшы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй. Меншую частку жыхароў складаюць этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[4]).
Вёска была заснаваная на пачатку 18 ст. у межах гарадоцкіх маёмасьцяў заблудаўскага графства. Мужыкі зь Ляўшоў працавалі тады ў фальварку ў Юльянцы. У 1847 г. пражывала тут мужыцкіх сем’яў ды сям’я жыдоўскага арандатара корчмы[5]. У міжваенны пэрыяд Ляўшы прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 46 жыхароў (33 каталікоў і 13 уніятаў, усе былі запісаныя палякамі)[6]. У 1967 г. побач зь вёскай быў адкрыты завод дабычы торфу, у якім працавала большасьць жыхароў.[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.