From Wikipedia, the free encyclopedia
Міко́ла Гайду́к (29 траўня 1933, в. Кабылянка на Беласточчыне, Польская Рэспубліка — 2 верасьня 1998, Беласток, Польшча) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.
Міко́ла Гайду́к | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 траўня 1931 або 29 красавіка 1933 |
Памёр | 2 верасьня 1998 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, празаік, паэт, літаратурны крытык, фальклярыст, перакладнік |
Мова | польская мова[1], беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды |
Мікола Гайдук нарадзіўся 29 траўня 1933 году ў вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.
У 1951 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй, у 1959 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў у Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім настаўнікам беларускай і лацінскай моў. З 1965 году — дырэктар ліцэя.
У 1986—1988 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» з 1958 году. Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 году.
Памёр 2 верасьня 1998 году. Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластоку.
Друкаваўся з 1957 году ў газэці «Ніва». Аўтар зборніку вершаў «Ціш», апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак, артыкулаў, нарысаў.
Выступаў як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскае на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Суаўтар падручнікаў на беларускай мове для 3, 4, 5 клясаў (1962—1987) (па 3 выданьні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 клясаў беларускай пачатковай школы» (1975).
Аўтар працы па гісторыі праваслаўя «Берасьцейская царкоўная ўнія 1596 году» (1996)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.