чэскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэтар Фіяла (па-чэску: Petr Fiala; нар. 1 верасьня 1964, Брно[9]) — чэскі палітоляг і палітычны дзеяч, лідэр Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 году. Прэм’ер-міністар Чэхіі з 28 лістападу 2021 году[10].
Пэтар Фіяла | |
1996 — 2004 | |
2002 — 2004 | |
2004 — 2004 | |
Папярэднік | Іва Можны[d] |
Наступнік | Ladislav Rabušic[d] |
1 верасьня 2004 — 31 жніўня 2011 | |
Папярэднік | Іржы Златушка[d] |
Наступнік | Мікулаш Бэк[d] |
2011 — 2012 | |
з 18 студзеня 2014 | |
Папярэднік | Пэтар Нэчас[d] |
старшыня[d] (Чэская канфэрэнцыя рэктараў[d])
|
|
2009 — 2011 | |
Папярэднік | Jan Hron[d] |
Наступнік | Václav Hampl[d] |
6 лістапада 2013 — 9 сьнежня 2014 | |
26 кастрычніка 2013 — 26 кастрычніка 2017 | |
з 21 кастрычніка 2017 | |
з 9 кастрычніка 2021 | |
з 17 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Андрэй Бабіш[d] |
2 траўня 2012 — 10 ліпеня 2013 | |
Папярэднік | Josef Dobeš[d] |
Наступнік | Dalibor Štys[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 верасьня 1964[1][2][3] (60 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Яна Фіялава[d][7] |
Дзеці: | Klára Chládková[d] |
Бацька: | Igor Fiala[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1988 годзе скончыў вывучэньне чэскай філялёгіі і гісторыі мастацтваў ва Ўнівэрсытэце імя Яна Эвангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў унівэрсытэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філязофіі[9]. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музэі ў Кромэржыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазыцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасьля палітычных зьмен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а потым вярнуўся да навуковай дзейнасьці[11]. З 1990 году быў прафэсійна зьвязаны з родным унівэрсытэтам, узначальваў катэдру паліталёгіі і факультэт грамадзкіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафэсара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўнівэрсытэту, потым да 2012 году — прарэктарам[9]. Два гады ён узначальваў канфэрэнцыю чэскіх рэктараў[11].
У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаньнях адукацыі. У траўні 2012 году ўвайшоў у склад ураду Пэтра Нэчаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усёй Радай міністраў у ліпені 2013 году. У тым жа годзе Фіяла далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парлямэнцкіх выбарах быў абраны чальцом Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 году яго абралі старшынёй ГДП[9]. На выбарах 2017 і 2021 гадоў пасьпяхова балятаваўся на паўторных выбарах у парлямэнт[12][13].
У 2020 годзе стаў лідэрам правай кааліцыі SPOLU, у склад якой уваходзяць кансэрватыўная Грамадзянска-дэмакратычная партыя, Хрысьціянска-дэмакратычны саюз і Кансэрватыўна-ліберальны ТОП 09. Гэтая кааліцыя перамагла на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2021 году і сфармавала ўрадавую кааліцыю з лібэральнымі піратамі і рухам мэраў. Прэм’ер-міністрам стаў Пэтар Фіяла[14].
Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Фіяла і яго ўрад занялі жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі. Пэтар Фіяла абараняе самыя жорсткія антырасейскія санкцыі і падтрымлівае ўваход Украіны ў Эўрапейскі Зьвяз. 15 сакавіка 2022 году Пётр Фіяла разам з прэм’ер-міністрам Польшчы Маравецкім і прэм’ер-міністрам Славеніі Яншам афіцыйна наведаў Украіну[15]. Мэтай візыту была падтрымка Ўкраіны, а таксама прэзэнтацыя дапамогі ЭЗ Украіне. Многія сусьветныя журналісты і палітыкі гэты візыт кваліфікавалі як сьмелы і гістарычны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.