Samsung Ativ S (па-лацінску: Vitaжыцьцё) — першы смартфон вытворчасьці ТАА «Самсунг Электроніка» з апэрацыйнай сыстэмай Windows Phone 8, прадстаўлены на Міжнароднай радыёвыставе ў Бэрліне 31 жніўня — 5 верасьня 2012 году. Зьяўляецца першай выпушчанай прыладай з WP8, якая мае беларускамоўны інтэрфэйс.

Хуткія факты Вытворца, Дыяпазоны частасьцяў ...
Samsung Ativ S
Thumb
Samsung Ativ S
Thumb
Вытворца «Самсунг Электроніка» (Сувон, Паўднёвая Карэя)
Дыяпазоны частасьцяў GSM 850/900/1800/1900; W-CDMA 850/900/1900/2100
Дата выпуску 2012
Папярэднік Samsung Omnia W[d]
Наступнік Samsung ATIV SE[d]
Тып корпусу Пліта
Маса 135 грамаў
Памеры 137×71×9 мм
Апэрацыйная сыстэма Windows Phone 8[d]
Цэнтральны працэсар Qualcomm Snapdragon[d]
Вонкавая памяць Secure Digital[d]
Пярэдняя камэра 8 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне
Інтэрфэйсы Зносіны блізкага поля (NFC), Bluetooth 4.0, Wi-Fi
samsung.com/globa… (анг.)
Закрыць

Уласьцівасьці

Дотыкавы экран з дыяганальлю 4,8 цалі, актыўнай матрыцай на арганічных сьветладыёдах (AMOLED) і абалонкай з загартаванага шкла меў разрозьненьне 720×1280 піксэлаў (306 пкс/цаля). Сховішча складала 16 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайты. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух’ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрца. Акумулятар мае ёмістасьць 2300 міліампэраў/гадз. Корпус — матавы алюмінавы[1].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.