Š
пашыраная лацінская літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Š, š (ша; курсіў: Š š) — літара лацінскага альфабэту, 28-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].
Літара ўтвораная ад літары S з дапамогай дыякрэтычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай).
Remove ads
Лацінізацыя
Характэрна для лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балтыйскіх (летувіскай і латыскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў з баўгарскае, беларускае, расейскае й украінскае моваў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.
Раманізацыя
Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумэрскіх і акадзкіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанэмы /с/, гуку /ш/ у сэміцкіх мовах, а таксама фэнікійскае літары шын (), прамой папярэдніцы кірылічнае Ш.
Гісторыя
Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads