Іванкі (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іванкі (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Іва́нкі (па-польску: Saki, па-падляску: Ivánki) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Трасьцянка).

Гісторыя

Вёска заснаваная праўдападобна ў 15 ст. як баярскае пасяленьне над рэчкай Рудняй. У гэтым стагодзьдзі зьявіўся комплекс баярскіх вёскаў, у склад якога ўваходзілі: Анцуты, Іванкі, Сакі, Рагазы ды Жыўкова[2]. Заснавальнікам вёскі быў путны баяр Іванка Мілашэвіч, ад якога імя пайшла назва вёскі[3]. У міжваенны пэрыяд Іванкі прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 52 жыхароў (28 палякаў-каталікоў і 24 праваслаўных беларусаў)[4].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads