Іван Васілёнак
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Васілёнак (нарадзіўся 17 траўня 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ. Пазьней гуляў за дубль «Дарыды». У 2009—2010 гадах гуляў у Другой лізе за «Гарадзею», разам зь якой выйграў турнір. Пасьля аднаго сэзону ў Першай лізе ў складзе «Клечаска» зноў атрымаў перамогу ў Другой лізе ў складзе клюбу «Смалявічы-СТІ».
У 2014 годзе перайшоў у мазырскую «Славію», якую ачольваў былы трэнэр смалявіцкай каманды Юры Пунтус. Дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У першай палове сэзону 2015 году выступаў за дубль, пазьней пачаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 13 верасьня 2015 году ў гасьцявым матчы супраць «Віцебску», правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. Да сканчэньня сэзону яшчэ 5 разоў згуляў за «Славію» ў элітным дывізіёне, але пасьля гэтага пакінуў клюб.
У першай палове 2016 году згуляў у адным матчы ў Другой лізе за «Нёман-Агра», а ў жніўні зноў стаў гульцом «Смалявічаў-СТІ»[2]. Паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам, які зьмяніў назву на «Смалявічы»[3]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, часьцей заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з смалявіцкім клюбам[4]. У сэзоне 2019 году ў якасьці асноўнага абаронцы дапамог камандзе вярнуць месца ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі»[5]. Пачатак сэзону 2020 году прапусьціў праз траўмы, з траўня пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе.
У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Смалявічы»[6] і хутка перайшоў у «Крумкачы»[7], дзе гуляў да канца сэзону 2020 году.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads