Іван Ільля Мялешка
(пам. 1622) кашталян амсьціслаўскі, берасьцейскі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Ільля Мялешка (каля 1552 — 13 траўня 1622) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, публіцыст. Кашталян амсьціслаўскі (1605—1610), берасьцейскі (1610—1615) і смаленскі (з 1615).
Валодаў Бусяжам, Дзявяткавічамі і часткай маёнтку Жыровічаў у Слонімскім павеце. Трымаў Зьдзітаўскую дзяржаву.
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага шляхецкага роду, сын Івана, маршалка слонімскага, і Настасьсі, дачкі Васіля Тышкевіча (пам. 1571), ваяводы смаленскага.
З 1591 году быў падкаморым мазырскім і падстаростам слонімскім. На сойме 1598 году атрымаў прызначэньне ў склад камісіі з разьмежаваньня Мазырскага павету з Кіеўскім ваяводзтвам (гэтыя паўнамоцтвы працягваліся на соймах 1609 і 1611 гадох). Абіраўся паслом на сойм 1605 году. У 1602—1605 гадох быў маршалкам слонімскім, у 1605—1610 гадох — кашталянам амсьціслаўскім, у 1610—1615 гадох — кашталянам берасьцейскім. У 1613 годзе ўваходзіў у склад сэнатарскай рады пры каралю і вялікім князю Жыгімонце Вазе. У 1615 годзе атрымаў урад кашталяна смаленскага.
У 1613 годзе фундаваў Жыровіцкі базыльянскі манастыр, у 1613 і 1618 гадох перадаў манастыру сваю частку Жыровічаў.
Аўтар скіраванага супраць замежнага (галоўным парадкам польскага) уплыву ў Вялікім Княстве Літоўскім сатырычнага твору Прамова Мялешкі[5], у якім зазначалася: «Але Жыґімонта Першага — салодкая памяць яго! Той немцаў, як сабак, не любіў, і ляхаў зь іх хітрасьцю вельмі не любіў, а літву і русь нашу [але нашу літву і русь нашу[6]] любіцельна мілаваў».
У шлюбе з Ганнай Фурсавай меў дачку, якая пазьней стала жонкай віленскага старосты Матэвуша Барымінскага (пам. 1610).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads