Бусяж
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бу́сяж[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бусяжы. Цэнтар Мілейкаўскага сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 182 чалавекі. Знаходзіцца за 22 на паўночны захад ад Івацэвічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Косаў Палескі.
Бусяж — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Бусяж мае повязь з паняцьцем буса — 'лодка, выдзеўбаная з дубовых калодаў'[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца 1556 годам: на сэсіі Слонімскага земскага суду (судзьдзя Ян Віктарын з Івацэвічаў) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, зямяніна Слонімскага павету, на Лаўрына Аравіцкага ва ўкрываньні зьбеглых ад яго сялянаў. Маёнтак уваходзіў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1645 годзе маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па сьмерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і ягонага брата Крыштапа, каноніка віленскага. 15 траўня 1648 году браты прадалі маёнтак падканцлеру Казімеру Льву Сапегу. У 1779 годзе на месцы драўлянай узьвялі новую мураваную царкву. Пры ёй 27 жніўня штогод праводзіўся кірмаш.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бусяж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[3]. У 1863 годзе тут адкрылася расейская двухклясная народная вучэльня. На 1886 год у мястэчку было 17 двароў, існавалі царкоўны прыход, школа, карчма, вадзяны млын. На 1905 год сялянскі зямельны клін складаў 572 дзесяціны.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бусяж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бусяж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бусяж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскай гміне Косаўскага павету. На 1924 год у мястэчку было 16 будынкаў, у фальварку — 2.
У 1939 годзе Бусяж увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету Косаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут быў 91 двор, працавалі крама, пошта, хата-чытальня, мэдычны пункт. У 1957 годзе адбыўся першы выпуск Бусяскай сярэдняй школы. На 1995 год у вёсцы было 77 двароў, на 2002 год — 81, на 1 студзеня 2008 году — 79.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 187 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 328 чал. у мястэчку Бусяжы і 14 чал. у фальварку Бусяжы; 1924 год — 136 чал. у мястэчку Бусяжы і 16 чал. у фальварку Бусяжы; 1940 год — 365 чал.; 1959 год — 179 чал.; 1970 год — 175 чал.; 1979 год — 202 чал.; 1995 год — 220 чал.[5]; 1999 год — 213 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 219 чал.; 1 студзеня 2008 году — 211 чал.; 2010 год — 182 чал.
Інфраструктура
У Бусяжы працуюць клюб, бібліятэка, ФАП, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1779; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
- Сядзіба
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads