Сьпіс акадэмікаў НАН Беларусі

артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Правадзейнымі сябрамі (акадэмікамі) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя навукоўцы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё навукі і ўзбагацілі яе працамі першараднага навуковага значэньня. Акадэмікам НАН Беларусі, у тым ліку пэнсіянэрам, якія маюць названае званьне, назначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званьне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Акадэмікі зьяўляюцца сябрамі аднаго з аддзяленьняў НАН Беларусі ў адпаведнасьці са спэцыяльнасьцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзяленьня Акадэміі навук у іншае на падставе асабістай заявы і рашэньня Прэзыдыюма НАН Беларусі. Кожны акадэмік карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзяленьня Акадэміі навук, сябрам якога ён зьяўляецца.

Выбары акадэмікаў і сяброў-карэспандэнтаў НАН Беларусі праводзяцца адзін раз у 2,5—3 гады ў межах наяўных вакансіяў па спэцыяльнасьцях, якія зацьвярджаюцца Прэзыдыюмам Акадэміі навук.

Remove ads

Гісторыя

5 чэрвеня 2009 году Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абрала новых правадзейных сяброў (акадэмікаў) і сяброў-карэспандэнтаў. Выбары адбыліся падчас агульнага збору НАН Беларусі. На 15 вакансіяў акадэмікаў і 29 вакансіяў сяброў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 27 і 93 кандыдаты адпаведна. Самы вялікі конкурс адзначаны сярод кандыдатаў на званьне акадэміка па спэцыяльнасьці «Біятэхналёгія» (чатыры чалавекі на месца). Сярод кандыдатаў на званьне сябра-карэспандэнта больш за ўсё прэтэндэнтаў было па спэцыяльнасьці «Матэрыялазнаўства» (10 чалавек на месца).

У выніку выбараў абрана 11 правадзеных сяброў (акадэмікаў) і 24 сябры-карэспандэнты. Па дзевяці спэцыяльнасьцях кандыдаты не набралі неабходнай для абраньня колькасьці галасоў і вакансіі засталіся незапоўненымі, у тым ліку чатыры вакансіі акадэмікаў і пяць — сяброў-карэспандэнтаў.

Сярод абраных навукоўцаў тры рэктары, 22 кіраўнікі навукова-дасьледчых арганізацыяў, 10 дасьледнікаў, якія працуюць у НДІ, ВНУ і іншых арганізацыях.

Remove ads

Дзейныя акадэмікі

Сапраўдныя сябры (акадэмікі) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1]:

  1. Сяргей Абламейка (н. у 1956) — інфармацыйныя тэхналёгіі (ад 2009)
  2. Уладзімер Агабекаў (н. у 1940) — фізычная хімія (ад 2003)
  3. Мікалай Аляхновіч (н. у 1935) — фізыка цьвёрдага цела (ад 1996)
  4. Павал Апанасевіч(ru) (н. у 1929) — тэарэтычная фізыка (ад 1984)
  5. Валянцін Арловіч (н. у 1947) — экспэрымэнтальная фізыка (ад 2003)
  6. Юры Пятровіч Астроўскі (н. у 1952) — кардыяхірургія (ад 2014)
  7. Яўген Бабосаў(ru) (н. у 1931) — філязофія (ад 1986)
  8. Ёсіф Багдзевіч (н. у 1937) — аграхімія (ад 2003)
  9. Аляксандар Більдзюкевіч (н. у 1956) — высокамалекулярныя злучэньні (ад 2014)
  10. Аляксандар Вайтовіч (н. у 1938) — лазэрная фізыка (ад 1996)
  11. Ігар Валатоўскі (н. у 1939) — фотабіялёгія расьлінаў (ад 1994)
  12. Пётар Віцязь (н. у 1936) — машынабудаваньне (ад 1994)
  13. Сяргей Гапоненка(ru) (н. у 1958) — оптыка нанаструктур (ад 2014)
  14. Леанід Герасімовіч (н. у 1939) — электратэхналёгія і электраабсталяваньне ў сельскай гаспадарцы (ад 2003)
  15. Уладзімер Гніламёдаў (1937—2024) — беларускае літаратуразнаўства (ад 2003)
  16. Станіслаў Грыб (н. у 1944) — сэлекцыя і насеньняводзтва (ад 2003)
  17. Уладзімер Гусакоў(ru) (н. у 1953) — эканоміка і кіраваньне народнай гаспадаркай — аграпрамысловы комплекс (ад 2003)
  18. Сяргей Жданок (н. у 1953) — фізыка гарэньня і выбуху (ад 2003)
  19. Алег Івашкевіч (н. у 1954) — фізычная хімія (ад 2009)
  20. Мікалай Ізобаў (н. у 1940) — матэматыка (ад 1994)
  21. Мікалай Андрэевіч Кавалёў (н. у 1937) — вэтэрынарная мікрабіялёгія, вірусалёгія, эпізааталёгія, мікалёгія зь міктаксыкалёгіяй і імуналёгія (ад 2003)
  22. Мікалай Казак (н. у 1945) — оптыка (ад 2003)
  23. Віктар Карзюк(be) (н. у 1945) — прыкладная матэматыка (ад 2014)
  24. Сяргей Кілін (н. у 1952) — квантавая інфарматыка (ад 2014)
  25. Уладзімер Клубовіч (н. у 1933) — тэхнічная фізыка (ад 1996)
  26. Мікалай Паўлавіч Круцько (н. у 1949) — хімія і тэхналёгія мінэральных угнаеньняў (ад 2009)
  27. Анатоль Лабанок (н. у 1938) — мікрабіялёгія (ад 1991)
  28. Уладзімер Лабуноў (н. у 1939) — мікраэлектроніка (ад 1986)
  29. Аляксандар Лакотка (н. у 1955) — мастацтвазнаўства (ад 2014)
  30. Мікалай Ламан (н. у 1941) — экспэрымэнтальная батаніка (ад 2003)
  31. Віталь Лапа (н. у 1951) — аграхімія (ад 2014)
  32. Аляксандар Ласкаўнёў (н. у 1949) — парашковая мэталюргія і кампазыцыйныя матэрыялы (ад 2014)
  33. Фёдар Лахвіч (н. у 1945) — арганічная хімія (ад 2000)
  34. Уладзімер Логінаў(be) (н. у 1940) — геаграфія (ад 2000)
  35. Генадзь Лыч (н. у 1935) — эканоміка (ад 1991)
  36. Яўген Маруковіч (н. у 1946) — тэхналёгія мэталяў (ад 2009)
  37. Анатоль Махнач (н. у 1951) — геалёгія (ад 2003)
  38. Аляксей Мацьвееў(be) (н. у 1938) — геалёгія (ад 1994)
  39. Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў (н. у 1939) — філязофія (ад 1991)
  40. Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў(be) (н. у 1936) — мэдыцына (ад 2003)
  41. Аляксандар Міхалевіч (н. у 1938) — энэргетыка (ад 2000)
  42. Аляксандар Мрочак (н. у 1953) — кардыялёгія (ад 2009)
  43. Мікалай Мышкін (н. у 1948) — мэханіка (ад 2009)
  44. Міхаіл Нікіфараў (н. у 1956) — заалёгія, біялягічныя рэсурсы жывёльнага сьвету (ад 2014)
  45. Пётар Нікіценка(be) (н. у 1943) — эканоміка (ад 2000)
  46. Алег Пенязькоў (н. у 1961) — цеплафізыка (ад 2014)
  47. Уладзімер Платонаў(en) (н. у 1939) — матэматыка (ад 1972)[a]
  48. Уладзімер Рашэтнікаў (н. у 1938) — фізыялёгія і біяхімія расьлінаў (ад 2000)
  49. Анатоль Рубінаў (н. у 1939) — лазэрная фізыка (ад 1991)
  50. Уладзімер Салдатаў (н. у 1937) — хімія (ад 1984)
  51. Віталь Таўкачоў (н. у 1934) — спэктраскапія (ад 2000)
  52. Барыс Хрусталёў (н. у 1947) — машынабудаваньне (ад 2009)
  53. Уладзімер Хрыпач (н. у 1949) — біяарганічная хімія (ад 2014)
  54. Аляксандар Цыганаў (н. у 1953) — аграхімія (ад 2009)
  55. Сяргей Чаранкевіч (н. у 1942) — біяфізыка (ад 2009)
  56. Аляксандар Чарняўскі(ru) (н. у 1938) — інфарматыка (ад 1994)
  57. Сяргей Чыжык (н. у 1959) — нанатэхналёгіі (ад 2014)
  58. Аляксей Шкадарэвіч (н. у 1947) — прыборабудаваньне (ад 2014)
  59. Іван Шэйко (н. у 1948) — разьвядзеньне, сэлекцыя, генэтыка і ўзнаўленьне сельскагаспадарчых жывёлаў (ад 2003)[b]
Remove ads

Памерлыя акадэмікі

  1. Заір Азгур (1908—1995; ад 1995)
  2. Мікалай Акулаў (1900—1976; ад 1940)
  3. Яўген Аляксееў (1884—1972; ад 1940)
  4. Пётар Альсмік (1907—1992; ад 1966)
  5. Фёдар Аляшкевіч (1936—2008; ад 1996) — нэўралёгія і нэўрахірургія
  6. Генадзь Анісовіч (1932—2003; матэрыялазнавец, ад 1984)
  7. Ігнат Антонаў (1922—2015) — мэдыцына (ад 1984)
  8. Станіслаў Астапчык (1935—2015) — матэрыялазнаўства ў машынабудаваньні (ад 1986)
  9. Юры Міхайлавіч Астроўскі (1925—1991; ад 1986)
  10. Афанасі Ахрэм (1913—2010) — хімія прыродных злучэньняў (ад 1970)
  11. Якаў Афанасьеў (1877—1937; ад 1928)
  12. Герасім Багамолаў (1905—1981; ад 1960)
  13. Аляксандар Багамолец (1881—1946; ад 1933)
  14. Мікалай Бамбалаў (1938—2020) — біягеахімія (ад 1994)
  15. Яўген Барбашын (1918—1969; ад 1966)
  16. Мікалай Барысевіч (1923—2015) — оптыка (ад 1969)
  17. Васіль Барысенка (1904—1984; ад 1969)
  18. Міхаіл Безбародаў (1898—1983; ад 1950)
  19. Яўген Белаенка (1947—2006; траўматоляг, артапэд, артроляг і біятрыболяг; ад 2003)
  20. Уладзімер Белы (1922—1994; ад 1972)
  21. Мікалай Бірыла (1923—1992; ад 1977)
  22. Мікола Бліядухо (1878—1935; ад 1928)
  23. Барыс Бойка (1923—1999; фізык, ад 1974)
  24. Барыс Бокуць (1926—1993; ад 1980)
  25. Пятрусь Броўка (1905—1980; ад 1966)
  26. Іван Булыгін (1907—1984; ад 1959)
  27. Віктар Буракоў(be) (1931—2020; фізык, ад 1986)
  28. Цэлясцін Бурстын (1888—1938; ад 1931)
  29. Казімер Буслоў (1914—1983; ад 1972)
  30. Леанід Валодзька (Валадзько; 1928—1978; ад 1977)
  31. Сямён Вальфсон (1894—1941; ад 1928)
  32. Веніямін Вацякоў(ru) (1921—2014) — мэдыцына (ад 1995)
  33. Ювеналі Вейс (1878—1950; ад 1940)
  34. Аляксандар Вечар (1905—1985; ад 1966)
  35. Васіль Вільямс (1863—1939; ад 1928)
  36. Фёдар Вінакураў (1900—1990; ад 1960)
  37. Міхаіл Высоцкі (1928—2013) — машынабудаваньне (ад 1989)
  38. Сяргей Вышалескі (1874—1958; ад 1928)
  39. Іван Гайшун (1946—2018) — дыфэрэнцыяльныя ўраўненьні і працэсы кіраваньня (ад 1991)
  40. Андрэй Ганчарэнка(ru) (1933—2021) — тэарэтычная фізыка (ад 1984)
  41. Цімафей Гарбуноў (1904—1969; ад 1959)
  42. Іван Гаркуша (1896—1970; ад 1961)
  43. Фёдар Гаўсман (1868—1944; ад 1933)
  44. Фёдар Гахаў (1906—1980; ад 1966)
  45. Пятро Глебка (1905—1969; ад 1957)
  46. Ціхан Годнеў (1893—1982; ад 1940)
  47. Давыд Голуб (1901—2001; навуковец у галіне нармальнай анатоміі, ад 1960)
  48. Харытон Гарагляд (1989—1985; ад 1950)
  49. Анатоль Гардзіенка (1941—2021) — матэрыялазнаўства (ад 2003)
  50. Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988; ад 1928)
  51. Радзім Гарэцкі (1928—2025) — геалёгія (ад 1977)
  52. Канстанцін Гораў (1904—1988; ад 1938)
  53. Павал Горын-Каляда (1900—1938; ад 1931)
  54. Мікалай Грашчанкаў (1901—1965; ад 1947)
  55. Міхаіл Грэдзінгер (1867—1936; ад 1928)
  56. Сяргей Губкін (1898—1955; ад 1947)
  57. Валеры Гурын (1938—2007; фізяёляг чалавека і жывёл, ад 1994)
  58. Георгі Гурыновіч (1933—1994; ад 1994)
  59. Мікалай Дарожкін (1905—1993; ад 1962)
  60. Анатоль Дастанка (1937—2024) — мікраэлектроніка (ад 1991)
  61. Андрэй Дзьмітрыеў (1925—1989; ад 1974)
  62. Яўген Дзямідчык (1925—2010) — хірургія (ад 1996)
  63. Томаш Домбаль (1890—1938; ад 1933)
  64. Аляксандар Дубах (1883—1942; ад 1928)
  65. Мікалай Дурнаво (1876—1937; ад 1928)
  66. Міхаіл Ельяшэвіч (1908—1996; ад 1956)
  67. Барыс Ерафееў (1909—1995; ад 1947)
  68. Зьміцер Жылуновіч (псэўд. Цішка Гартны; 1887—1937; ад 1928)
  69. Антон Жэбрак (1901—1965; ад 1940)
  70. Даніла Забалотны (1866—1929; ад 1928)
  71. Іван Замоцін (1873—1942; ад 1928)
  72. Уладзімер Затонскі (1888—1938; ад 1933)
  73. Васіль Івашын (1913—2009) — літаратуразнаўства (ад 1995)
  74. Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931; ад 1928)
  75. Іларыён Ігнаценка (1919—2002; гісторык, ад 1974)
  76. Віктар Іпацьеў (1942—2009) — лесаводзтва (ад 1996)
  77. Віктар Каваленка (1929—2001; літаратуразнавец, празаік, ад 1994)
  78. Аляксей Кайгародаў (1881—1951; ад 1947)
  79. Мікалай Казлоў (1907—1993; ад 1966)
  80. Барыс Калавандзін (1938—1998; навуковец у галіне мэханікі, ад 1994)
  81. Уладзімер Сямёнавіч Камароў (1923—2018) — калёідная хімія (ад 1980)
  82. Яўмен Канавалаў (1914—1974; ад 1969)
  83. Яўген Канапля (1939—2010) — радыебіялёгія (ад 1989)
  84. Фёдар Капуцкі(ru) (1930—2017) — фізычная хімія (ад 1994)
  85. Аляксандар Карабанаў (1952—2019) — геалёгія (ад 2014)
  86. Канстанцін Караткоў (1890—1954; ад 1950)
  87. Уладзіслаў Карлоўскі (1933—2010) — мэліярацыя, рэкультывацыя і ахова глебаў (ад 2003)
  88. Аляксандар Карпінскі (1847—1936; ад 1928)
  89. Мікалай Карцель (1937—2013) — малекулярная генэтыка расьлінаў (ад 1996)[2]
  90. Міхаіл Касьцюк (1940—2019; ад 1996) — гісторыя
  91. Аскар Кедраў-Зіхман (1885—1964; ад 1931)
  92. Леанід Кісялеўскі (1927—1991; ад 1980)
  93. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч; 1882—1956; ад 1928)
  94. Сяргей Конеў (1931—2005; навуковец у галіне малекулярнай і мэмбраннай біяфізыкі, ад 1994)
  95. Кандрат Крапіва (сапр. Кандрат Атраховіч; 1896—1991; ад 1950)
  96. Іван Краўчанка (1902—1979; ад 1969)
  97. Андрэй Красін (1911—1981; ад 1960)
  98. Міхаіл Кроль (1879—1939; ад 1931)
  99. Уладзімер Крылоў (1902—1994; ад 1956)
  100. Леанід Кукраш (1938—2023) — расьлінаводзтва (ад 2003)
  101. Мікалай Кулагін (1860—1940; ад 1934)
  102. Янка Купала (сапр. Іван Луцэвіч; 1882—1942; ад 1928)
  103. Міхаіл Лазарук (1926—2000; літаратуразнавец і пэдагог, ад 1995)
  104. Аркадзь Лаппо (1904—1983; ад 1950)
  105. Вацлаў Ластоўскі (1883—1938; ад 1928)
  106. Анатоль Лесьніковіч (1941—2019) — хімія (ад 1996)
  107. Язэп Лёсік (1884—1940; ад 1928)
  108. Сяргей Ліпатаў (1899—1961; ад 1940)
  109. Іван Ліштван (1932—2023) — фізыкахімія торфу (ад 1980)
  110. Васіль Лубяка (1891—1950; ад 1931)
  111. Канстанцін Лукашоў (1907—1987; ад 1953)
  112. Іван Лупіновіч (1900—1968; ад 1947)
  113. Аляксей Лыкаў (1910—1974; ад 1956)
  114. Міхась Лынькоў (1899—1975; ад 1953)
  115. Васіль Лявонаў (1889—1972; ад 1941)
  116. Васіль Купрэвіч (1897—1969; ад 1952)
  117. Маркел Макушок (1881—1852; ад 1950)
  118. Мікалай Малюшыцкі (1872—1929; ад 1928)
  119. Мікалай Мар (1865—1934; ад 1928)
  120. Даніла Маркаў (1895—1976; ад 1940)
  121. Алег Мартыненка (1936—2012) — цеплафізыка (ад 1991)
  122. Фелікс Марцінкевіч (1920—1992; ад 1969)
  123. Станіслаў Матулайціс (1866—1956; ад 1928)
  124. Аляксандар Махнач (1918—2006; геоляг, ад 1970)
  125. Міхаіл Мацапура (1908—1971; ад 1947)
  126. Уладзімер Мацюхін (1931—2020; фізыяляг, ад 1995)
  127. Мікалай Міцкевіч (1914—1991; ад 1980)
  128. Георгі Мірчынк (1889—1942; ад 1940)
  129. Іван Мішэнін (1899—1974; ад 1966)
  130. Іван Навуменка (1925—2006; пісьменьнік і літаратуразнавец, ад 1980)
  131. Ігар Нагорскі (1931—2005; навуковец у галіне мэханізацыі і аўтаматызацыі сельскай гаспадаркі, ад 2003)[c]
  132. Сьцяпан Некрашэвіч (1883—1937; ад 1928)
  133. Янка Нёманскі (сапр. Іван Андрэевіч Пятровіч; 1890—1937; ад 1928)
  134. Мікалай Несьцяровіч (1903—1984; ад 1956)
  135. Мікалай Нікольскі (1877—1959; ад 1931)
  136. Васіль Нямчнаў (1894—1964; ад 1940))[d]
  137. Сяргей Ольдэнбург (1863—1934; ад 1928)
  138. Аляксандар Падлужны (1935—2005; мовазнавец, ад 1994)
  139. Павал Панкевіч (1895—1938; ад 1931)
  140. Ганна Панкратава (1897—1967; ад 1940)[e]
  141. Георгі Паплаўскі(be) (1931—2017; мастацтва, ад 1994)
  142. Міхаіл Парусьнікаў (1893—1968; ад 1950)[f]
  143. Віктар Парфёнаў(ru) (1934—2024) — батаніка (ад 1986)
  144. Яраслаў Паушкін (1913—1996; ад 1970)
  145. Міхаіл Паўлючэнка (1909—1975; ад 1959)
  146. Міхаіл Пакроўскі (1868—1932; ад 1929)
  147. Аляксандар Паладзін (1885—1972; ад 1933)
  148. Васіль Папоў (1887—1955; ад 1950)
  149. Вячаслаў Пераход (1887—1964; ад 1950)
  150. Уладзімер Перцаў (1877—1960; ад 1940)
  151. Уладзімер Піліповіч(ru) (1931—2018) — фізычная электроніка (ад 1980)
  152. Уладзімер Пічэта (1878—1947; ад 1928)
  153. Антон Платун (1896—1938; ад 1931)
  154. Андрэй Пракапчук (1896—1970; ад 1940)
  155. Пётар Прахарэнка (1939—2008; навуковец у вобласьці фізыкі неразбуральнага кантролю, ад 2000)
  156. Мікалай Прыляжаеў (1877—1944; ад 1940)
  157. Павал Рагавой (1895—1985; ад 1953)
  158. Пётар Ракіцкі (1903—1977; ад 1967)
  159. Алег Роман (1925—2013; ад 1991) — кампазыцыйныя матэрыялы і парашковая мэталюргія
  160. Аляксандар Рубанаў (1936—2003; фізык, ад 1996)
  161. Аляксандар Руцкі (1932—2015; траўматалёгія і артапэдыя, ад 2002)
  162. Езекііль Рыўлін (1901—1978; ад 1931)
  163. Міхаіл Савіцкі (1992—2010; ад 1995) — мастацтва
  164. Мікалай Сазонаў (1903—1963; ад 1961)[g]
  165. Рэм Салавухін (1930—1988; ад 1977) — фізыка
  166. Уладзімер Самсонаў (1928—2017) — расьлінаводзтва (ад 2003)
  167. Мікалай Саўчанка (1922—2001; хірург-уроляг, ад 1972)
  168. Васіль Севярдэнка (1904—1978; ад 1956)
  169. Міхаіл Севярнёў (1921—2012; ад 2003) — тэхналёгія і сродкі тэхнічнага абслугоўваньня ў сельскай гаспадарцы
  170. Віталь Сербента (1895—1980; ад 1931)
  171. Антон Сеўчанка (1903—1978; ад 1953)
  172. Георгі Сідарэнка (1925—2014) — кардыялёгія (ад 1996)
  173. Мікалай Сірата (1913—2006; фізык, ад 1956)
  174. Сьцяпан Скарапанаў (1910—1999; навуковец у галіне земляробства і мэліярацыі, ад 1961)[h]
  175. Мікалай Скрыпнік (1872—1933; ад 1928)[i]
  176. Уладзімер Спрынджук (1936—1987; ад 1986)
  177. Алег Стральчонак (1947—2010; ад 1994) — арганічная хімія
  178. Аляксандар Сукала (1951—2022) — дзіцячая нэфралёгія (ад 2014)
  179. Дзьмітры Супруненка (1915—1990)
  180. Іван Сурта (1893—1937; ад 1936)
  181. Леанід Сушчэня (1929—2015) — заалёгія (ад 1980)
  182. Мікалай Смольскі (1905—1976; ад 1969)
  183. Вадзім Сьвірыдаў (1931—2002; хімік, ад 1989)
  184. Анатоль Сьвірыдзёнак (1936—2023) — матэрыялазнаўства ў машынабудаваньні (ад 1986)
  185. Арнольд Сьмеяновіч (1938—2021) — нэйрахірургія (ад 2009)
  186. Мікалай Сьмяян (1932—2007; навуковец у галіне аграглебазнаўства, ад 2003)
  187. Аляксандар Сьцепаненка (1938—2005; навуковец у галіне мэталаапрацоўкі, ад 1986)
  188. Барыс Сьцяпанаў (1913—1987; ад 1953)
  189. Вячаслаў Танаеў (1940—2002; навуковец у галіне матэматычнай кібэрнэтыкі, ад 2000)
  190. Максім Танк (сапр. Яўген Іванавіч Скурко; 1912—1995; ад 1972)
  191. Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938; ад 1928)
  192. Міхаіл Тамін (1883—1967; ад 1956)
  193. Барыс Трусевіч (1892—1961; ад 1956)
  194. Мікалай Турбін (сэлекцыянэр-генэтык) (1912—1998; ад 1953)
  195. Павал Туткоўскі (1858—1930; ад 1928)[j]
  196. Уладзімер Улашчык (1943—2018) — фізычная мэдыцына (ад 2009)
  197. Фёдар Фёдараў (1911—1994; ад 1966)
  198. Іван Харламаў (1920—2002; навуковец у галіне пэдагогікі, ад 1995)
  199. Любоў Хатылёва (1928—2024) — генэтыка (ад 1980)
  200. Іван Цітоў (1875—1949; ад 1940)
  201. Раман Чабатароў (1905—1981; ад 1961)[k]
  202. Віктар Чачын (1930—1994; ад 1980)
  203. Сяргей Чуніхін (1905—1985; ад 1966)
  204. Іван Шамякін (1921—2004; пісьменьнік, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, ад 1994)
  205. Анатоль Шашкоў (1927—2011; ад 1980) — цеплафізыка
  206. Уладзімер Шкатэлаў (1861—1940; ад 1929)
  207. Васіль Шлапуноў (1932—2021) — кормавытворчасьць і лугаводзтва (ад 2003)
  208. Аляксандар Шліхтэр (1868—1940; ад 1933)
  209. Васіль Шчарбакоў (1898—1938; ад 1931)
  210. Дзьмітры Шыраканаў (1929—2023) — філязофія (ад 1989)
  211. Віктар Шэмпель (1908—1975; ад 1950)
  212. Іван Юркевіч (1902—1991; ад 1956)
  213. Майсей Юскавец (1898—1969; ад 1950)
  214. Мацьвей Яворскі (1885—1937; ад 1928)
  215. Вячаслаў Янчэўскі (1948—2025) — альгебраічная геамэтрыя (ад 2014)
  216. Ігар Ярмоленка (1932—1991; ад 1986)
  217. Мікалай Ярмоленка (1900—1972; ад 1947)
  218. Мікалай Яругін (1907—1990; ад 1956)
  219. Антон Ясінскі (1864—1933; ад 1928)
  220. Пётар Яшчарыцын (1915—2005; навуковец у галіне тэхналёгіі машынабудаваньня, ад 1974)
Remove ads

Узрост

На 2009 год сярэдні ўзрост акадэміка складаў 62 гады, сябра-карэспандэнта — 58 гадоў.

Заўвагі

  1. Адначасова ад 1987 г. быў акадэмікам Акадэміі навук СССР
  2. Ад 1996 да 2002 г. быў акадэмікам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь
  3. Ад 1992 да 2002 г. быў акадэмікам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь
  4. Адначасова ад 1946 г. быў акадэмікам Акадэміі навук СССР
  5. Адначасова ад 1953 г. была акадэмікам Акадэміі навук СССР
  6. Ад 1950 г. правадзйны сябра Акадэміі архітэктуры СССР
  7. Ад 1959 да 1961 г. быў акадэмікам Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
  8. Ад 1959 да 1961 г. быў акадэмікам Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
  9. Адначасова ад 1929 быў акадэмікам Усеукраінскай акадэміі навук
  10. Адначасова ад 1918 быў акадэмікам Украінскай акадэміі навук
  11. Ад 1959 да 1961 г. быў акадэмікам Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads