Ігар Сокал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Сокал
Remove ads

І́гар Сярге́евіч Сокал (нарадзіўся 4 сакавіка 1962 году, Маладэчна) — беларускі дыплямат.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўзбэкістане, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

У 1979—1983 гадах навучаўся ў Кіеўскай вышэйшай агульнавайскавай вучэльні імя Фрунзэ. У 1995 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Паводле афіцыйнай біяграфіі, з 1983 па 2000 год быў на вайсковай службе[1].

Прынамсі з 2003 г. працаваў у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасьці, у 2004-2008 гг. займаў пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю[1].

18 красавіка 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ва Ўзбэкістане[2]. 10 верасьня 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады[3].

З 13 чэрвеня 2016 году — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне[4]. Вызвалены ад пасады 19 кастрычніка 2023 году[5].

Зьнявага беларускага сьцягу

9 лютага 2022 г. І. Сокал накіраваў афіцыйны ліст гарадзкому галаве г. Дніпра Барысу Філатаву, у якім зьняважыў беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, назваўшы яго «сымболікай калябарацыяністаў і карнікаў беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны»[6]. Ліст Сокала быў рэакцыяй на замену афіцыйнага сьцягу Рэспублікі Беларусь на бел-чырвона-белы сьцяг на флягштоку перад дніпроўскай гарадзкой адміністрацыяй[7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads